-
1
У Лагойску, як у войску, - лаўкі шырокі, ёсьць дзе сесьці, ды нечага есьці. — Сялянская насьмешка аб жыцьці ў месьце.
-
2
Улез, як сучка ў жбан. — Калі нехта ўлез у непатрэбнае месца ці ўблытаўся ў непатрэбную справу.
-
3
Улез як сьвіня ў рэпу. — Калі нехта нахабна ўлез туды, дзе яму не належыла.
-
4
Улез, як у нерад, ні ўзад, ні ўперад. — Калі нехта ў нейкай справе заблытаўся, зь якое яму цяжка й выблытацца.
-
5
У лесе на пні, ідзі ды сапхні. — Кажуць да тых, хто просе ўзычыць ім дроў ці драўлянага матар'ялу.
-
6
Улетку люблю цябе, дзедку, а зімою зьем хлеб зь сьвіньнёю. — Прыказка таму, хто хоча пазбыцца старога сваяка, калі гэты стары занямог, бо пакуль сваяк быў маладзейшым ды працаваў дарма, - гаспадар яго любіў. А цяпер той самы гаспадар разважае, што лепей гэты хлеб, што зьесьць стары, скарміць сьвіньнёй дык сала будзе мець.
-
7
Улетку праз тын ды ў рэпку, а ўзімку хаця-б націнка. —
1. У простым сэньсе перавага лета над зімой, калі ідзе пра гародніну.
2. Калі чалавек перажываў сваё лета, быў маладым, дык карыстаўся ўсімі жыцьцёвымі выгадамі. Калі-ж састарэўся, дык ён рад і таму, што змоладу адкідаў. -
8
Улетку, улетку зраблю сабе клетку! - кажа сабака. — Калі нейкі гультай валацуга стане хваліцца, як ён некалі пабагацее.
На запыт знайшлося 8 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць