1 У яго галаве віраб'і начавалі. — Аб пустой, дурной галаве. 2 У яго й зімой сьнегу ні дастаніш. — Аб вельмі скупым. 3 У яго толькі дамкоў, колькі ў зайца ламкоў. — Калі нейкі прайдзісьвет хваліцца сваім багацьцем, дамамі. 4 У яго толькі праўды, колькі ў рэшаця вады. — Аб манюку.