-
1
Удадзены, як забіты. — Прыказваюць, калі нявіннага па хвальшывых даносах вінавацяць.
-
2
Ударожыўся, як сраць пад пень. — Пра таго, хто часта ў вадно месца ходзіць наўздабыткі ці ў пазыкі.
-
3
У дастатку рыбку скоблюць, а ў ністачы з луской ядуць. — Прыказвае бедны, калі яму вайцяюць, што ягоная ежа блага прыгатаваная або калі ён несамавіта адзеты.
-
4
У двух - рада, а ў трох - зрада. —
1. Сакрэты толькі тады могуць захоўвацца, калі аб іх ведаюць усяго дзьве асобы.
2. Калі з сабой сябруюць дзьве асобы, яны будуць абмаўляць трэйцюю пабочную. А калі ў сяброўсьцьве тры, дык зышоўшыся з сабой дзьве асобы, будуць абмаўляць трэйцюю свае кампаніі, няпрысутную. -
5
У добры час сказаць, а ў благі памаўчаць. — Прыказваюць сяляне, калі хочуць нешта сваё пахваліць, ды баяцца, каб не ўрачы.
-
6
У дурнога ўсё дурноя. — Лаюць таго, хто нешта благое зрабіў ці сказаў.
На запыт знайшлося 6 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць