1 У ціхім балоця чэрці водзюцця. — Кажуць аб ціхім, спакойным з выгляду, чалавеку, які спадцішка робе паклёпы, зводы. 2 Уцячэш, ні ўцячэш, а пабегчы можна. — Прыказвае той, хто ў бядзе ці ў небясьпечных выпадках робе нейкія захады, каб ратавацца.