3581 адліваць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1. Незак. да адліць (у 1—4 знач.). 2. чым. Даваць водбліск, водсвет; пералівацца колерамі. Вада дрыжала пад ветрам, адлівала… 3582 адлівачны, -ая, -ае. Які прызначаны, служыць для адліўкі (у 1 знач.). Адлівачная форма. 3583 адліга, -і, ДМ -лізе; Р мн. -ліг; ж. Пацяпленне пасля марозу зімой, з павышэннем тэмпературы вышэй нуля. З раніцы павеяў заходні вецер, нагнаў хмар і прынёс… 3584 адліжваць, -ае. Незак. да адліжыць. 3585 адліжны, -ая, -ае. Які з'яўляецца ў выніку адлігі, звязаны з адлігай. [Красана] непакоіла, каб не хлынула адліжная вада на падрыхтаваную пляцоўку. Стаховіч. Заходні… 3586 адліжыць, -жыць; безас., зак. Стаць адліжным (пра цёплае з раставаннем снегу надвор'е). Калі адліжыла і засвяціла сонца, я выняў з акенца салому, каб усім у хляве… 3587 адлік, -у, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлічыць. 3588 адлінеены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адлінеіць. 3589 адлінеіць, -лінею, -лінеіш, -лінеіць; зак., што. Аддзяліць лініяй (лініямі). Адлінеіць палі ў сшытку. 3590 адлінейвацца, -аецца; незак. Зал. да адлінейваць. 3591 адлінейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адлінеіць. 3592 адлінуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Аднакр. да адліць (у 1, 2 знач.). 3593 адліняць, -яе; зак. Скончыць ліняць; выйсці з перыяду лінькі. 3594 адліпаць, -ае. Незак. да адліпнуць. 3595 адліпнуць, -не; пр. адліп, -ла; зак. Адстаць, адляпіцца. 3596 адлітаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр ад адлітаваць. 3597 адлітавацца, -туецца; зак. Тое, што і адпаяцца. 3598 адлітаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., што. Тое, што і адпаяць. 3599 адлітаграфаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адлітаграфаваць. 3600 адлітаграфаваць, -фую, -фуеш, -фуе;зак., што. Зрабіць літаграфскім спосабам.