3661 адляскаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Скончыць ляскаць, стукаць, бразгаць. Балаголаўская буда адляскала коламі па лясной дарозе, выехала на палявы прастор і ўжо набліжалася… 3662 адлятацца, -аецца. Незак. да адляцецца. 3663 адлятаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адляцець. 3664 адляцецца, -ляпіцца; зак. 1. Летучы, перамясціцца, аддаліцца на пэўную адлегласць. [Бацька:] — [Каршачок] адляціцца ад нас далёка наперад і сядзе на тэлеграфны… 3665 адляцець, -лячу, -ляціш, -ляціць; -ляцім, -леціце; зак. 1. Летучы, перамясціцца, аддаліцца ад каго-, чаго-н. на пэўную адлегласць. Дзяцел толькі глянуў скоса,… 3666 адмабілізаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмабілізаваць. 3667 адмабілізавацца, -зуецца; зак. Перайсці з мірнага стану ў стан гатоўнасці да ваенных дзеянняў; закончыць мабілізацыю сваіх сіл. Мястэчка.. поўнасцю адмабілізавалася,… 3668 адмабілізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак., што. Перавесці з мірнага стану ў стан гатоўнасці да ваенных дзеянняў; закончыць мабілізацыю. Адмабілізаваць армію. 3669 адмабілізоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмабілізаваць. 3670 адмайстраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Зрабіць што-н. з асаблівым стараннем; выштукаваць. Гусаку старому, каб хадзіў ля дому, Адмайструю тапкі На крывыя лапкі.… 3671 адмаканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмакаць — адмокнуць. 3672 адмакаць, -ае. Незак. да адмокнуць. 3673 адмакрэць, -эе; зак. Праняцца вадой, зрабіцца мокрым. Сонца прыгравала з кожным днём усё мацней і мацней, адмакрэлі і пацямнелі лагчыны, першыя праталіны зачарнеліся… 3674 адмалаціцца, -лачуся, -лоцішся, -лоціцца; зак. Разм. Усё змалаціць, закончыць малацьбу. Калгас рана адмалаціўся. 3675 адмалаціць, -лачу, -лоціш, -лоціць; зак., каго-што. 1. Разм. Змалаціць, перастаць малаціць, зрабіўшы норму або страціўшы сілы. [Пахілка:] — Не, братачка, я сваё… 3676 адмаліцца, -малюся, -молішся, -моліцца; зак. 1. Маленнем, просьбай спрабаваць выпрасіць у бога сабе дараванне, адагнаць ад сябе зло. Ад смерці не адмолішся. Прыказка.… 3677 адмаліць, -малю, -моліш, -моліць; зак., што. Маленнем спрабаваць выпрасіць у бога дараванне, адхіліць (бяду, грэх і пад.). Адмаліць грахі. 3678 адмалку, прысл. З малых год, з маленства; змалку. А якая ж навука патрэбна для тых, што да працы вялікай рыхтуюць малых, навучаюць у школе адмалку дзяцей? Дубоўка.… 3679 адмалоць, -мялю, -мелеш, -меле; зак. 1. Папрацаваць пэўны час, мелючы што-н. Адмалоў тры дні запар. 2. Адпрацаваць на мліве. 3. Скончыць малоць. Млын адмалоў.… 3680 адмаляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмаляваць.