3641 адлучка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Адыход адкуль-н. на пэўны час; часовая адсутнасць. Самавольная адлучка. Быць у адлучцы. 3642 адлучыцца, -лучуся, -лучышся, -лучыцца; зак. Пакінуць якое-н. месца на пэўны час; выйсці, адысці. Адлучыцца з дому. □ Марынка ўспомніла, як Паходня.. падышоў і… 3643 адлучыць, -лучу, -лучыш, -лучыць; зак., каго-што. Пазбавіць сувязі з кім-, чым-н.; аддзяліць, адасобіць ад каго-, чаго-н., ізаляваць. Трэба не мець сэрца, каб… 3644 адлучэнне, -я, н. У выразе: адлучэнне ад царквы — прызнанне чужым царкве, якому-н. веравызнанню; выключэнне з рэлігійнай абшчыны. 3645 адлушчвацца, -ваецца. Незак. да адлушчыцца. 3646 адлушчыцца, -шчыцца; зак. Адлупіўшыся, адваліцца. 3647 адлюбіць, -люблю, -любіш, -любіць; зак. Перастаць любіць. А я яшчэ не адлюбіла, А я яшчэ не пражыла І долі нават не згубіла Свайго юнацкага цяпла. Вярба. 3648 адлюстраванне, -я, н. 1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. адлюстроўваць — адлюстраваць і адлюстроўвацца — адлюстравацца. 2. Адбітак прадмета на гладкай люстранай… 3649 адлюстраваны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад адлюстраваць. 2. у знач. прым. Які ідзе яе непасрэдна ад крыніцы, а ад паверхні прадмета, што адлюстраваў яго. Адлюстраванае… 3650 адлюстравацца, -руецца; зак. 1. Адбіцца ад гладкай бліскучай паверхні, узяць адваротны напрамак (пра светлавыя прамені). 2. Даць свой адбітак, малюнак на люстранай… 3651 адлюстраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. 1. Адкінуць у адваротным напрамку светлавыя прамені. Азёрная гладзь адлюстравала святло месяца. 2. Узнавіць, перадаць… 3652 адлюстровак, -роўка. м. Разм. Тое, што і адлюстраванне (у 2, 4 знач.). Анічога ў хаце не робіць [дачка] зусім, толькі цешыцца ўсё адлюстроўкам сваім. Дубоўка. І перад… 3653 адлюстроўвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да адлюстравацца. 2. Зал. да адлюстроўваць. 3654 адлюстроўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адлюстраваць. 3655 адлютаваць, -туе; зак. Перастаць лютаваць (звычайна пра мароз). Адлютавалі маразы. Цвет абляцеў духмяны з вішні. Зарыцкі. // перан. Аб спыненні вайны, разгулу рэакцыі.… 3656 адлягаць, -ае. Незак. да адлегчы. 3657 адляжацца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак. Тое, што і адлежацца. [Пархвен] лёг на ложак, каб адляжацца ад хваробы, і наказаў праз людзей Марылі, што захварэў. Чорны.… 3658 адляжаць, -жу, -жыш, -жыць: зак. Тое, што і адлежаць. [Падліпскі:] — Дадому вярнуўся нездаровы і нядужы, тыдні тры адляжаў у пасцелі, на чацвёрты крышку ачуняў,… 3659 адляпіцца, -лепіцца; зак. Адстаць, адклеіцца (пра што-н. прыліплае, прылепленае). Сыры свежы пясок адляпіўся ад .. падэшваў і ляжаў строчкай на падлозе. Пестрак.… 3660 адляпіць, -ляплю, -лепіш, -лепіць: зак., што. Аддзяліць, адарваць што-н. прыліплае, прылепленае. Адляпіць марку.