3721 адмераны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмераць. 3722 адмераць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Мераючы, аддзяліць або адзначыць пэўную колькасць чаго-н. Адмераць тры літры малака. □ Участак, які адмерала Вера, запісалі… 3723 адмервацца, -аецца; незак. Зал. да адмерваць. 3724 адмерваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмераць. 3725 адмерзлы, -ая, -ае. Загублены, пашкоджаны марозам. Адмерзлыя парасткі. // Скалелы, азяблы. Адмерзлыя рукі. 3726 адмерзнуць, -не; пр. адмёрз, -мерзла; зак. Загінуць ад марозу; вымерзнуць. Агуркі адмерзлі. // Разм. Страціць гібкасць, адчувальнасць на холадзе; прымерзнуць; моцна… 3727 адмерлы, -ая, -ае. Які перастаў існаваць, адмёр. 3728 адмерны, -ая, -ае. Размерны, рытмічны, аднастайны. Бурлівая рэчка і млын гутарлівы Адмерным, раскацістым плюскатам вод Складалі мне рытму мастацкія звівы. Купала.… 3729 адмерці, адамрэ; пр. адмёр, -мерла; зак. Страціць жыццяздольнасць, загінуць; стаць нежывым (пра часткі арганізма, расліны). Клеткі тканак адмерлі. Знізу сучкі… 3730 адмесці, -мяту, -мяцеш, -мяце; -мяцём, -мецяце, -мятуць; пр. адмёў, -мяла, -мяло; заг. адмяці; зак., што. Падмятаючы, адсунуць убок. Адмесці смецце з праходу.… 3731 адмета, -ы, ДМ -меце. ж. Прыкмета, характэрная рыса. Спрадвечная адмета восені — цішыня — жыла тут. Пташнікаў. 3732 адметнасць, -і, ж. Якасць адметнага; характэрнасць. У гэтым лісце [Багдановіча], асабліва ў яго канцоўцы, сапраўды добра вызначаны асноўныя вартасці паэтычнай адметнасці… 3733 адметны, -ая, -ае. Не падобны да іншых; своеасаблівы, непаўторны, характэрны. Леапольд Гушка быў адметны ад тутэйшых людзей: штосьці было адмысловае ў яго вымаўленні.… 3734 адмецены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмесці. 3735 адмеціна, -ы, ж. Знак, пастаўлены для выдзялення чаго-н., указання на што-н.; метка. [Дзед] спакойны, бо ніхто не адважыцца выкапаць дрэўца без адмеціны. Асіпенка.… 3736 адмільгаць, -ае; зак. 1. Скончыць, перастаць мільгаць. Адмільгалі прыдарожныя прысады. 2. перан. Прайсці, змяніцца (пра час, гады і пад.). [Хор:] Дзесяць год,… 3737 адміністраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адміністраваць. 3738 адміністраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. Кіраваць, падмяняючы жывое кіраўніцтва загадамі і распараджэннямі. [Захараў:] — Вашы ўпаўнаважаныя тады б менш адміністравалі… 3739 адміністратар, -а. м. Службовая асоба, якая кіруе арганізацыяй, установай і пад. Сярод жа людзей найболей яскрава выдзялялася постаць Кандрата Казея, таго самага Казея..,… 3740 адміністратарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адміністратара. Адміністратарскі голас.