3821 аднавалентнасць, -і, ж. Уласцівасць аднавалентнага. 3822 аднавалентны, -ая, -ае. Які мае здольнасць адным атамам утрымліваць адзін атам вадароду. Калі атам элемента далучае або замяшчае адзін атам вадароду, элемент называецца… 3823 аднаверац, -рца, м. Чалавек той жа веры, што і другі або другія. 3824 аднаверка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да аднаверац. 3825 аднаверскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да аднаверства, аднаверца. 3826 аднаверства, -а, н. 1. Агульнасць веры, рэлігіі. 2. Стараверская секта, якая прызнае праваслаўнае духавенства, але захоўвае старапісныя абразы і старадрукарскія… 3827 аднавёславы гл. аднавясловы. 3828 аднавіцель, -ю, м. 1. Спец. Рэчыва, з дапамогай якога выклікаецца рэакцыя аднаўлення — выдзяленне кіслароду з саставу складаных рэчываў. Вадарод з'яўляецца моцным… 3829 аднавіцца, -наўлюся, -новішся, -новіцца; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вярнуцца да ранейшага стану, выгляду; адрадзіцца, узнавіцца. Аднавілася зямля. □ У вёсцы… 3830 аднавіць, -наўлю, -новіш, -новіць; зак., што. 1. Вярнуць да ранейшага стану, выгляду што-н. пашкоджанае, парушанае, заняпалае; адрадзіць; узнавіць. Аднавіць разбураную… 3831 аднавокі, -ая, -ае. З адным вокам. Аднавокі музыкант Савоська, які быў спецыяльна запрошан Габрусём для кірмашу, спрытна хадзіў кручкамі па цымбалах. Чарот. 3832 аднавор, -у, м. У выразе: (сеяць) у аднавор — пра сяўбу на полі, узараным адзін раз. Азіміну сяк-так абсеялі, дзе ў аднавор, а дзе і па бульбянішчы. Сабаленка.… 3833 аднавосевы, -ая, -ае. З адной воссю. Аднавосевы аўтапрычэп. 3834 аднавочка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Аднавокая прэснаводная жывёліна падкласа ніжэйшых ракаў. 3835 аднавухі, -ая, -ае. З адным вухам. Набегаўшыся ўволю, .. [дзедаў] скакун з'явіўся назад, з'явіўся аднавухі, з абкарнаным хвастом. Лынькоў. 3836 аднавясковец, -коўца, м. Жыхар або ўраджэнец вёскі ў дачыненні да кагосьці іншага з гэтай вёскі. Перасяленцы пазнаюць сваіх былых аднавяскоўцаў і з мужчынамі, якія… 3837 аднавяскоўка, -і, ДМ -коўцы; Р мн. -ковак; ж. Жан. да аднавясковец. 3838 аднавясловы, -ая, -ае. Які мае адно вясло, абслугоўваецца адным вяслом. Аднавясловая лодка. 3839 аднагадовы, -ая, -ае. 1. Узрост якога адзін год. Аднагадовая дзяўчынка. 2. Які праходзіць свой цыкл развіцця (ад прарастання насення да наступнага адмірання каліва)… 3840 аднагаловы, -ая, -ае. Які мае адну галаву. Аднагаловы арол (пра герб).