3781 адмыканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмыкаць — адамкнуць, адмыкацца — адамкнуцца. 3782 адмыкацца, -аецца; незак. 1. Незак. да адамкнуцца. 2. Зал. да адмыкаць. 3783 адмыкаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адамкнуць. 3784 адмысловасць, -і, ж. Уласцівасць адмысловага. Я стараюся прыслухацца, як працуе матор, але нічога асаблівага не магу распазнаць. Гудзе роўна, настойліва — можа ў гэтым… 3785 адмысловы, -ая, -ае. Своеасаблівы, адметны, непаўторны. Адмысловы танцор. □ Палескае неба мае свае адмысловыя найтанчэйшыя адценні. Чорны. Хто б падумаў, здагадаўся,… 3786 адмыты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмыць. 3787 адмыўка, -і, ДМ -мыўцы, ж. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адмываць — адмыць (у 3 знач.). 3788 адмыцца, -мыюся, -мыешся, -мыецца; зак. 1. Змыць з сябе бруд, пыл і пад.; памыцца. Адмыцца ад мазуту. 2. Зрабіцца чыстым ад мыцця. Рукі адмыліся. // Знікнуць,… 3789 адмыць, -мыю, -мыеш, -мые; зак., што. 1. Мыючы, ачысціць ад чаго-н.; вымыць. Я толькі цяпер заўважаю на Міхайлавых далонях чорныя крапінкі. Іх не адмылі ні… 3790 адмычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Інструмент, якім замест ключа можна адамкнуць замок. — Прабуй адмычкі, — сказаў Уладзік. Мэндрык забразгаў вязкай дробных… 3791 адмяжоўванне, -я. н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмяжоўваць — адмежаваць і адмяжоўвацца — адмежавацца. 3792 адмяжоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адмежавацца. 2. Зал. да адмяжоўваць. 3793 адмяжоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмежаваць. 3794 адмякаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмякнуць. 3795 адмякнуць, -не; пр. адмяк, -ла; зак. Зрабіцца мякчэйшым ад вільгаці; адсырэць, размякнуць. Гразь на штанах, мусіць, яшчэ з Карчаватак. Падсохла на сонцы за дзень,… 3796 адмяніцца, -мянюся, -менішся, -меніцца; зак. Зрабіцца інакшым; змяніцца, перамяніцца. Гэй, папраўся ты, Адмяніся ты, Разбудзіся ты, Поле роднае! Купала. Каб жа… 3797 адмяніць, -мяню, -меніш, -меніць; зак., што. 1. Спыніць існаванне чаго-н.; ліквідаваць. У Рубанаўцы калісь хутары зрабілі, потым вайна, рэвалюцыя, хутары самі… 3798 адмяняцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1. Незак. да адмяніцца. 2. Зал. да адмяняць. 3799 адмяняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адмяніць. 3800 адмярацца, аецца; незак. Зал. да адмяраць.