3801 адмяраць, -аю, -аеш, ае. Незак. да адмераць. 3802 адмярзаць, -ае. Незак. да адмерзнуць. 3803 адмясіць, -мяшу, -месіш, -месіць; зак., што. 1. Скончыць мясіць. — Перамог ты, сынок, свайго настаўніка, падкасіў. Адмясіў я ўжо сваю гліну, адмясіў... Бялевіч.… 3804 адмятацца, -аецца; незак. Зал. да адмятаць. 3805 адмятаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмесці. 3806 адна гл. адзін. ◊ Адна-адною; адна перад адной, адна ў адну гл. адзін. 3807 адна... Першая частка складаных прыметнікаў і назоўнікаў, якая адпавядае слову адзін (у 2, 8 знач.), напрыклад: аднаарачны, аднаасабовы, аднакласнік, аднатыпны.… 3808 аднаактовы, -ая, -ае. Які складаецца з аднаго акта. Аднаактовая п'еса. 3809 аднаактоўка, -і, ДМ -тоўцы; Р мн. -товак; ж. Разм. П'еса, якая складаецца з аднаго акта. Пасля аднаактоўкі аб'явілі: — Цяпер выступіць селянін з-пад Глуска, які прыйшоў… 3810 аднаасобнік, -а, м. Селянін, які мае асобную, самастойную гаспадарку і не з'яўляецца членам сельскагаспадарчай арцелі. 3811 аднаасобніца, -ы, ж. Жан. да аднаасобнік. 3812 аднаасобніцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да аднаасобніка, належыць яму; не грамадскі, не сацыялістычны. Аднаасобніцкая псіхалогія. □ Зрэдку наводдаль ад вёсак кавалкі… 3813 аднаасобніцтва, -а, н. Становішча аднаасобніка. [Грасыльда:] — Кінуў тады наш Міхал сваё аднаасобніцтва, сагнаў некуды каня, відаць, прадаў недзе далёка ад Лонвы, і… 3814 аднаасобны, -ая, -ае. Які належыць адной асобе, аднаасобніку. Аднаасобная ўлада. Аднаасобная гаспадарка. 3815 аднабаковасць, -і, ж. Уласцівасць аднабаковага (у 5 знач.). Аднабаковасць назіранняў і ацэнак. □ Аднабаковасць, неразгорнутасць вобраза ў Дуніна-Марцінкевіча ў значнай… 3816 аднабаковы, -ая, -ае. 1. Які мае што-н. толькі з аднаго боку; які мае толькі адзін бок. Аднабаковы трыкатаж. Авёс з аднабаковай мяцёлкай. 2. Які ахоплівае, закранае… 3817 аднабартовы, -ая, -ае. Тое, што і аднабортны. 3818 аднабокасць, -і, ж. Уласцівасць аднабокага. Аднабокасць у развіцці. Аднабокасць пазіцыі. 3819 аднабокі, -ая, -ае. 1. Які мае адзін бок большы або розныя па якіх-н. прыкметах бакі. 2. перан. Накіраваны ў адзін бок, аднабаковы паводле свайго дзеяння, выяўлення.… 3820 аднабортны, -ая, -ае. Які мае гузікі толькі па краі аднаго борта. Аднабортнае паліто.