3901 аднакурсніца, -ы, ж. Жан. да аднакурснік. 3902 адналетак, -тка, м. Аднагадовая расліна. 3903 адналетнік, -а, м. Тое, што і адналетак. 3904 адналінейны, -ая, -ае. Аднабаковы, павярхоўны, схематычны. Адналінейны паказ рэчаіснасці ў мастацкім творы. 3905 адналюб, -а, м. Мужчына, які любіць усё жыццё толькі адну жанчыну. 3906 адналюбка, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. Жанчына, якая любіць усё жыццё толькі аднаго мужчыну. 3907 адналямешны, -ая, -ае. Які мае адзін лямех. Адналямешны плуг. 3908 адналямпавы, -ая, -ае. Забяспечаны адной электроннай лямпай. Адналямпавы радыёпрыёмнік. 3909 аднамасны, -ая, -ае. Аднолькавай масці з другой жывёлінай. Аднамасныя коні. 3910 аднаматорны, -ая, -ае. З адным маторам. Аднаматорны самалёт. 3911 аднамачтавы, -ая, -ае. З адной мачтай. Аднамачтавая шхуна. 3912 аднамерны, -ая, -ае. Аднолькавай меры, працягласці; раўнамерны. Рыгор зірнуў на Зосю і ўгледзеў, што яе бялесыя льняныя валасы, заўсёды акуратненька расчэсаныя… 3913 аднамесны, -ая, -ае. Прыстасаваны, разлічаны на аднаго чалавека. Аднамесны самалёт. Аднамесная лодка. 3914 аднамыснасць, -і, ж. Аднолькавасць думак, адзінства поглядаў. 3915 аднамыснік, -а, м. Разм. Тое, што і аднадумец. Ты была вельмі патрэбна мне як сябра, як памочнік, як аднамыснік. Скрыган. 3916 аднамысны, -ая, -ае. Які прытрымліваецца адных думак, поглядаў з кім-н. 3917 аднаногі, -ая, -ае. Які мае толькі адну нагу. Амелька стаяў сярод хаты, абапёршыся на сваю драўляную нагу. Дзеці спалохана глядзелі на аднаногага чалавека. Краўчанка.… 3918 аднапавярховы, -ая, -ае. Які мае адзін паверх. Драўляны аднапавярховы дом.. стаяў уздоўж левага краю двара, вокнамі да сонца. Нядзведскі. 3919 аднапакаёвы, -ая, -ае. Які складаецца з аднаго пакоя. Аднапакаёвая кватэра. 3920 аднапалатны, -ая, -ае. Які складаецца з адной заканадаўчай палаты. Аднапалатная парламенцкая сістэма.