3981 аднафамілец, -льца, м. Той, хто мае з кім-н. няродным аднолькавае прозвішча. [Рыгор] здзіўлена пазіраў на мужчыну, не адважваючыся спытацца, ці той самы гэта Кірылюк,… 3982 аднафаміліца, -ы, ж. Жан. да аднафамілец. 3983 аднацыліндравы, -ая, -ае. Які мае адзін цыліндр (пра матор). 3984 адначасна, прысл. Тое, што і адначасова. 3985 адначаснасць, -і, ж. Уласцівасць адначаснага. 3986 адначасны, -ая, -ае. Тое, што і адначасовы. Адначасны спеў. Адначасны позірк. 3987 адначасова, прысл. 1. Прысл. да адначасовы. 2. У аднолькавай ступені, разам. Варвара і разгубілася і абрадавалася адначасова ад такога нечаканага павароту справы.… 3988 адначасовасць, -і, ж. Уласцівасць адначасовага. 3989 адначасовы, -ая, -ае. Які адбываецца, робіцца ў адзін час з чым-н. іншым. Адначасовыя падзеі. Адначасовае навучанне чытанню і пісьму. Адначасовае абслугоўванне трох… 3990 адначлен, -а, м. Найпрасцейшы від алгебраічных выразаў элементарнай алгебры. 3991 адначленны, -ая, -ае. 1. Які складаецца з аднаго члена. Адначленны сказ. 2. Які азначае сабой адначлен. Адначленная формула. 3992 аднашлюбнасць, -і, ж. Форма шлюбу, пры якой можна быць у шлюбе адначасова толькі з адной асобай; манагамія. 3993 аднашлюбны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аднашлюбнасці. 3994 аднашэрсны, -ая, -ае. Які мае шэрсць аднаго колеру; не стракаты. 3995 аднаярусны, -ая, -ае. Які складаецца з аднаго яруса; размешчаны ў адзін ярус. 3996 аднекванне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аднеквацца; адмаўленне, ухіленне ад чаго-н. 3997 аднеквацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. Адмаўляцца, адгаворвацца, адпірацца (у 2 знач.). Дзяўчына доўга маўчала, аднеквалася, што нічога не ведае. Няхай.… 3998 аднекнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Аднакр. да аднеквацца. — Нічога мне не трэба, — аднекнулася маці. — Хіба ж галодная ці голая? Сачанка. 3999 аднекуль, прысл. З нейкага, не вельмі вядомага месца; з невядомай дакладна крыніцы. Аднекуль, як па сігналу, пачынае збірацца сям'я. Скрыган. Ужо аднекуль з лесу… 4000 аднераставаць, -туе; зак. Скончыць нераст. Акунь ужо аднераставаў.