4041 адоніс, -у, м. Лекавая расліна сямейства казяльцовых; гарыцвет. 4042 адонне, -я, н. Тое, што і адонак. [Паліна] тут жа скінула блузку, разадрала яе, перавязала раны. Перацягнула мяне на сухое адонне. Алешка. 4043 адоранасць, -і, ж. Якасць адоранага; таленавітасць. 4044 адораны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адарыць. 4045 адорваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адарыць. 4046 адорвень, -я, м. Спец. Адарваная глыба горнай пароды, прынесеная ледавіком. Адорвені дэвонскіх парод. 4047 адпаведна. 1. прысл. Належным чынам, суразмерна. 2. прыназ. з Д і Т. Згодна чаму і згодна з кім-чым; у залежнасці ад чаго-н. Пан Длугошыц, кожны раз сустракаючы… 4048 адпаведнасць, -і, ж. Узгодненасць, роўнасць ці падабенства з'яў, прадметаў у якіх-н. адносінах. Адпаведнасць вытворчых адносін ступені развіцця прадукцыйных сіл. … 4049 адпаведнік, -а, м. Што-н. раўназначнае, раўнацэннае чаму-н.; эквівалент. Аўтар [кнігі “Роднае слова” Ф.Янкоўскі] падрабязна разглядае спецыфічныя гукі беларускай… 4050 адпаведны, -ая, -ае. 1. Патрэбны, які падыходзіць для дадзенага выпадку. Палкоўнік у адпаведных месцах усміхаўся, .. часам, нават у знак згоды злёгку ківаў галавой,… 4051 адпавяданне, -я, н. Разм. Тое, што і адказ (у 1 знач.). На добрае пытанне добрае і адпавяданне. Прыказка. Якое пытанне, такое і адпавяданне. Прыказка. 4052 адпавядаць, -аю, -аеш, -ае; незак., чаму. 1. Быць у суладнасці, стасавацца з чым-н.; гарманіраваць. Пейзаж тут новы, і ён, на дзіва адпавядае душэўнаму стану галоўнага… 4053 адпаданне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адпадаць — адпасці (у 1 знач.). 4054 адпадаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпасці. 4055 адпадзенне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпадаць — адпасці. 4056 адпаіць, -паю, -поіш, -поіць; заг. адпаі; зак., каго. 1. Адкарміць малаком; выгадаваць на пойле. Адпаіць цяля. 2. Разм. Вылечыць, давесці да нармальнага стану… 4057 адпайванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпайваць — адпаяць. 4058 адпайвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да адпаяцца. 2. Зал. да адпайваць. 4059 адпайваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпаяць. 4060 адпакутаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. Пражыць пэўны час у пакуце, мучэнні. [Ганна:]— Родненькі мой, Петрусёк, шчасце маё, я ўжо адпакутавала даволі, колькі нацярпелася…