4121 адпачыванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпачываць — адпачыць. 4122 адпачываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпачыць. 4123 адпачываючы, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад адпачываць. 2. у знач. наз. адпачываючы, -ага, м. Той, хто дзе-н. адпачывае. З акіяна нахлынула раптам вялікая… 4124 адпачын, -у, м. Тое, што і адпачынак (у 1 знач.). ○ Адпачын металу — аднаўленне ўласцівасцей металу пры нагрэве да тэмпературы, меншай за тэмпературу рэкрышталізацыі.… 4125 адпачынак, -нку, м. 1. Перапынак у рабоце, у якім-н. занятку для аднаўлення фізічных ці разумовых сіл. Летні адпачынак школьнікаў. □ Брыгада стала на работу ў… 4126 адпачыць, -чну, -чнеш, -чне; -чнём, -чняце; заг. адпачні; зак. Аднавіць сілы, зрабіўшы перапынак у рабоце, у якім-н. занятку. Ногі замлелі і ў роце гарыць, Якраз… 4127 адпашчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпасціць. 4128 адпаяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпаяць. 4129 адпаяцца, -яецца; зак. Аддзяліцца па тым месцы, дзе прыпаяна, пад уздзеяннем высокай тэмпературы. Кран адпаяўся. 4130 адпаяць, -яю, -яеш, -яе; зак., што. Аддзяліць прыпаяную частку награваннем. Адпаяць ручку самавара. 4131 адперазаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адперазаць. 4132 адперазацца, -перажуся, -пяражашся, -пяражацца; заг. адперажыся; зак. Зняць з сябе папругу, пояс; расперазацца. 4133 адперазаць, -перажу, -пяражаш, -пяража; заг. адперажы; зак., што. Зняць папругу, пояс. — Ну, вы там, шчанюкі, марш дадому, — абурана крыкнуў Даміра і зрабіў выгляд,… 4134 адперці, адапру, адапрэш, адапрэ; адапром, адапраце; пр. адпёр, -перла; заг. адапры; зак., што. 1. Адчыніць, зняўшы запоры (зашчэпку, засаўку, завал). З гучным… 4135 адперціся, адапруся, адапрэшся, адапрэцца; адапромся, адапрацеся; пр. адпёрся, -перлася; заг. адапрыся; зак. 1. Адчыніцца (пра што-н. запёртае). Вароты адперліся.… 4136 адпетаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. Разм, Нацярпецца гора, адпакутаваць. [Сымон:] — Собіла ж мне ў палон тады трапіць, два гады адпетаваў. Лынькоў. 4137 адпеты, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад адпець. 2. у знач. прым. Непапраўны, безнадзейны ў сваіх недахопах. Зноў лынды б'е, лайдак адпеты, і не збіраецца… 4138 адпеў, адпеву, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпяваць — адпець. 4139 адпець, -пяю, -пяеш, -пяе; зак. 1. што і без дап. Тое, што і адспяваць. 2. каго. Выканаць над нябожчыкам абрад адпявання. 4140 адпечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адцячы.