4101 адпасаваць, -сую, -суеш, -суе; зак., што. У спорце — зрабіць пас, перадаць мяч партнёру. Адпасаваць мяч варатару. 4102 адпасванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпасваць — адпасвіць. 4103 адпасвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адпасвіцца. 2. Зал. да адпасваць. 4104 адпасваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпасвіць. 4105 адпасвены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпасвіць. 4106 адпасвіцца, -пасуся, -пасешся, -пасецца; -пасёмся, -пасяцеся, -пасуцца і -пасуся, -пасвішся, -пасвіцца; -пасвімся, -пасвіцеся, -пасвяцца; пр. адпасвіўся, -пасвілася;… 4107 адпасвіць, -пасу, -пасеш, -пасе; -пасём, -пасяце, -пасуць і -пасу, -пасвіш, -пасвіць; -пасвім, -пасвіце, -пасвяць; пр. адпасвіў, -павіла; заг. адпасі; заг. 1.… 4108 адпасці, -паду, -падзеш, -падзе; -падзём, -падзяце; зак. 1. Аддзяліўшыся, адарваўшыся ад чаго-н., адваліцца. Сукі на старадрэвіне засохлі і адпалі. □ Вучні атынкавалі… 4109 адпасціцца, -пасуся, -пасешся, -пасецца; -пасёмся, -пасяцеся, -пасуцца; пр. адпасціўся, -цілася; заг. адпасіся; зак. Тое, што і адпасвіцца. 4110 адпасціць, -пасу, -пасеш, -пасе; -пасём, -пасяце, -пасуць; пр. адпасціў, -ціла; заг. адпасі; зак., каго і без дап. Тое, што і адпасвіць. 4111 адпаўзанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпаўзаць — адпаўзці. 4112 адпаўзаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпаўзці. 4113 адпаўзці, -зу, -зеш, -зе; -зём, -зяце; зак. Рухаючыся паўзком, аддаліцца ад чаго-н., заняць новае месца. Тоня адпаўзла за яліну і нарыхтавалася да бою. Шчарбатаў.… 4114 адпацелы, -ая, -ае. Пакрыты налётам вільгаці. 4115 адпацець, -ее; зак. Пакрыцца налётам вільгаці. Шыбы адпацелі. / у перан. ужыв. Вось так і загінуў куточак лясны, І хвоі смалой адпацелі. Бялевіч. 4116 адпачкаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпачкавацца. 4117 адпачкавацца, -куецца; зак. 1. Узнікнуць шляхам бясполага размнажэння, развіцца з почкі. З апалай галінкі адпачкаваўся куст агрэсту. 2. перан. Аформіцца ў самастойную… 4118 адпачкоўвацца, -аецца. Незак. да адпачкавацца. 4119 адпачнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Тое, што і адпачыць. 4120 адпачывальня, -і, ж. Уст. Спальня (звычайна ў багатым доме).