3961 аднастопны, -ая, -ае. Які складаецца з адной стапы. Аднастопны радок верша. 3962 аднаструнны, -ая, -ае. З адной струной. Аднаструнная ліра. 3963 аднасхільны, -ая, -ае. Які мае адзін схіл. Аднасхільны дах. 3964 аднасяльчанін, -а; мн. -чане, -чанаў і -чан; м. Тое, што і аднаселец. Мо ён [Калінін] у родны кут паехаў к зямлянам І там з аднасяльчанамі гаворыць. Зарыцкі. [Старшыня:]… 3965 аднасяльчанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да аднасяльчанін. 3966 аднатаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., што. Адзначыць, запісаць, занатаваць. 3967 аднатомнік, -а, м. Аднатомнае выданне. Аднатомнік твораў М.Багдановіча. 3968 аднатомны, -ая, -ае. Які складаецца з аднаго тома. Аднатомнае выданне. 3969 аднатоннасць, -і, ж. Уласцівасць аднатоннага. Але, высока ацэньваючы дар Коласа, патрабавальнасці Багдановіч не зніжаў. Ён сурова гаварыў аб аднатоннасці вершаў зборніка.… 3970 аднатонны, -ая, -ае. 1. Нязменлівы, аднастайны паводле тону, гучання; манатонны. Аднатонныя песні спявала восень, жалобна шумеў аголены лес. Колас. Ноч звініць… 3971 аднатоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аднатаваць. 3972 аднатыпны, -ая, -ае. Тое, што і аднатыповы. 3973 аднатыповасць, -і, ж. Уласцівасць аднатыповага. Аднатыповасць станкоў. 3974 аднатыповы, -ая, -ае. Аднаго ці падобнага тыпу. Аднатыповыя ўмовы. Аднатыповыя вобразы. 3975 аднаўкосны, -ая, -ае. Які косяць адзін раз на працягу лета. Аднаўкосная канюшына. 3976 аднаўленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аднаўляць — аднавіць і стан паводле знач. дзеясл. аднаўляцца — аднавіцца. 3977 аднаўленчы, -ая, -ае. Звязаны з аднаўленнем, які адносіцца да аднаўлення. Аднаўленчы перыяд. Аднаўленчыя працэсы. // Прызначаны для аднаўлення. Аднаўленчыя брыгады.… 3978 аднаўляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1. Незак. да аднавіцца. 2. Зал. да аднаўляць. 3979 аднаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да аднавіць. 3980 аднафазны, -ая, -ае. Спец. Які мае адну фазу.