3921 аднапалубны, -ая, -ае. Які мае адну палубу. Аднапалубнае судна. 3922 аднапалчанін, -а; мн. -чане, -чан; м. Той, хто служыць ці служыў у адным палку з кім-н. Паслухаў бы, як там [у Гдыні] шуміць прыбой, Як несціхана шалясціць галлісты… 3923 аднапальцы, -ая, -ае. Які мае на руцэ, назе, лапе адзін палец. Аднапальцыя жывёлы. 3924 аднапартыйны, -ая, -ае. Які мае толькі адну палітычную партыю. Аднапартыйная сістэма. 3925 аднапланавы, -ая, -ае. Аднаго плану, аднаго падыходу, адналінейны; адной філасофскай канцэпцыі. Разнапланавасць таго ці іншага акцёра часам ідзе ад тэатра, якому… 3926 аднаплечы, -ая, -ае. Які мае адно плячо. Аднаплечы рычаг. 3927 аднапляменнік, -а, м. Той, хто належыць да аднаго з кім-н. племя. 3928 аднапляменніца, -ы, ж. Жан. да аднапляменнік. 3929 аднапляменны, -ая, -ае. Які належыць да аднаго з кім-н. племя. 3930 аднаполасць, -і, ж. Уласцівасць аднаполага. 3931 аднаполы, -ая, -ае. Які мае палавыя органы толькі аднаго полу (мужчынскія або жаночыя). Аднаполая кветка. 3932 аднапраходныя, -ых. Атрад самых прымітыўных млекакормячых, якія адзначаюцца наяўнасцю аднаго выхаду — клаакі. 3933 аднапутка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так, ж. Чыгуначны шлях з аднаго пуці. Рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Быкаў. 3934 аднапутны, -ая, -ае. Які мае адзін пуць. Аднапутны ўчастак дарогі. 3935 аднарадка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. 1. Старадаўняе рускае мужчынскае адзенне ў выглядзе аднабортнага кафтана без каўняра. 2. Разм. Гармонік з адным радам клавішаў.… 3936 аднаразовасць, -і, ж. Уласцівасць аднаразовага. 3937 аднаразовы, -ая, -ае. 1. Які адбываецца або ўтвараецца адзін раз; аднакратны. Аднаразовая выплата. 2. Сапраўдны для выкарыстання толькі адзін раз. Аднаразовы пропуск.… 3938 аднарог, -а, М -розе, м. Марская жывёліна сямейства дэльфінавых з доўгім біўнем у верхняй сківіцы. 3939 аднарогі, -ая, -ае. З адным рогам. Аднарогі насарог. 3940 аднароднасць, -і, ж. Уласцівасць аднароднага. Аднароднасць — асноўная адзнака раствораў. □ У паэзіі Багдановіча — у аснове, унутры — адзінства пошукаў, роздуму, працы…