3861 аднадумства, -а, н. Адзіны кірунак думак; згода ў поглядах. У гомане, які за імі [словамі] ўзняўся, не чуваць было ўжо дружнага аднадумства — пайшло па натоўпе блытанае… 3862 аднадушнасць, -і, ж. Адзінства думак, пачуццяў, настрояў. 3863 аднадушны, -ая, -ае. Які прымаецца, выказваецца ўсімі, прасякнуты згодай, адзінствам: дружны. Аднадушнае адабрэнне. 3864 аднадушша, -а, н. Тое, што і аднадушнасць. 3865 аднажыльны, -ая, -ае. Спец. Які складаецца з адной жылы. Аднажыльны кабель. 3866 адназарадны, -ая, -ае. Які напаўняецца (зараджаецца) адным зарадам. Адназарадная стрэльба. 3867 адназменны, -ая, -ае. Які адбываецца ў адну змену, складаецца з адной змены. Адназменная работа. 3868 адназначнасць, -і, ж. Уласцівасць адназначнага. 3869 адназначны, -ая, -ае. 1. Тоесны паводле сэнсу, значэння. Адназначныя выразы. 2. Які мае толькі адно значэнне. Адназначнае слова. 3. Які складаецца з аднаго знака.… 3870 адназярнянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Спец. Культурны і дзікарослы від полбы, які мае ў каласку адно зярнятка. 3871 аднаісны, -ая, -ае. Які мае з кім-, чым-н. адну сутнасць; непадзельны. 3872 аднайменны, -ая, -ае. Які мае тое самае імя, такую самую назву. Аднайменныя электрычныя зарады. □ Паводле рамана “Бацькаўшчына” ў 1932 годзе К.Чорны напісаў аднайменную… 3873 аднак (зрэдку ў спалучэнні з часціцай “жа”). 1. злучнік супраціўны. Ужываецца для сувязі процілеглых сказаў і членаў сказа. Па сваім значэнні адпавядае злучніку… 3874 аднакалейка, -і, ДМ -лейцы; Р мн. -леек; ж. Разм. Аднакалейная чыгунка. 3875 аднакалейны, -ая, -ае. Які мае адну чыгуначную каляю. Аднакалейная дарога. 3876 аднакаленны, -ая, -ае. Які мае адно калена (у 3, 4 знач.). Аднакаленнае вудзільна. 3877 аднакаліберны, -ая, -ае. Аднаго калібру. Аднакаліберныя гарматы. 3878 аднакаляровы, -ая, -ае. Тое, што і аднаколерны. 3879 аднакамерны, -ая, -ае. Які мае адну камеру (у 2 знач.). Аднакамерны шлюз. 3880 аднакамплектны, -ая, -ае. Які складаецца з аднаго камплекта. Аднакамплектная школа.