3941 аднародны, -ая, -ае. Які належыць да таго самага роду, разраду; аднолькавага характару; падобны. Аднародныя з'явы. Аднародныя збудаванні. // Аднолькавы ва ўсіх… 3942 аднарукі, -ая, -ае. Які мае адну руку. Каля самае брамы брыгаднага двара Хрысцюка аклікнуў начны вартаўнік, аднарукі Кастусь Парфёнчык. Дуброўскі. 3943 аднаруч, прысл. Браць, рабіць што-н. адной рукой. 3944 аднаручка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Невялікая піла, прыстасаваная для работы адной рукой; нажоўка. Сякера.. [Васілю] спадабалася, а лучок, на яго думку, не заслугоўваў… 3945 аднаручны, -ая, -ае. Прыстасаваны для работы адной рукой. Аднаручны спінінг. 3946 аднарэйкавы, -ая, -ае. Які складаецца з адной рэйкавай лініі. Падвесная аднарэйкавая чыгунка. 3947 аднасастаўны, -ая, -ое. У выразе: аднасастаўны сказ гл. сказ. 3948 аднаселец, -льца, м. Разм. Жыхар або ўраджэнец сяла ў дачыненні да каго-н. з гэтага ж сяла. Тодар.., астаўшыся ад усіх сваіх аднасельцаў, упрасіў прыёмшчыка не… 3949 аднасільны, -ая, -ае. Які мае магутнасць роўную адной конскай сіле. Аднасільны матор. 3950 аднасіць, -нашу, -носіш, -носіць; зак., што. 1. Пранасіць пэўны час вопратку, абутак. 2. Скончыць, пакінуць насіць ранейшую вопратку, абутак. 3951 аднаскладовасць, -і, ж. Уласцівасць аднаскладовага. Аднаскладовасць слова. 3952 аднаскладовы, -ая, -ае. Які змяшчае ў сабе адзін склад (пра слова). 3953 аднаслоўны, -ая, -ае. Які складаецца з аднаго слова. Аднаслоўная каманда. Аднаслоўны адказ. 3954 аднаспальны, -ая, -ае. Разлічаны для спання аднаму чалавеку. 3955 аднастайнасць, -і. ж. Уласцівасць аднастайнага. 3956 аднастайны, -ая, -ае. 1. Аднолькавы, нязменлівы на ўсім працягу. Тут была вялікая тэрыторыя, аднастайная сваёй прыродай. Чорны. Магло здацца, што ні моладзь, якая… 3957 аднастанічнік, -а, м. Той, хто родам з адной з кім-н. станіцы, жыве або жыў з кім-н. у адной станіцы. 3958 аднастволка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Аднаствольная стрэльба. За плячыма ў Лаўрэна тырчэла стрэльба-аднастволка. Якімовіч. 3959 аднаствольны, -ая, -ае. З адным ствалом. Аднаствольны мінамёт. 3960 аднастворкавы, -ая, -ае. Які мае адну створку. Аднастворкавыя вокны.