3881 аднакапытныя, -ых. Жывёлы, якія маюць суцэльныя, нераздвоеныя капыты. Аднакапытныя жывёлы. 3882 аднакарэнны, -ая, -ае. Які мае ў сваім складзе агульны з іншым словам ці з іншымі словамі корань. Аднакарэнныя словы. Аднакарэнныя назоўнікі. 3883 аднакаўшовы, -ая, -ае. Які мае адзін коўш. Аднакаўшовы экскаватар. 3884 аднакашнік, -а, м. Разм. Таварыш па сумесным навучанні, выхаванні. Спаць даводзілася мне, як і большасці маіх аднакашнікаў, на мулкіх “святых” лаўках сінаногі. Бядуля.… 3885 аднакватэрны, -ая, -ае. Які складаецца з адной кватэры. Аднакватэрны дом. 3886 аднакі, -ая, -ае. Разм. Тое, што і аднолькавы. Праўда, не заўсёды грэбля з аднакаю сілай бунтавала сялянскія душы. Колас. Рыгор разглядаў у змроку аднакія прыземістыя… 3887 аднакласнік, -а, м. Той, хто вучыцца або вучыўся ў адным класе з кім-н. Са школы.. [Пеця і Даша], як суседзі, заўсёды вярталіся разам, часцей — у шумным натоўпе аднакласнікаў.… 3888 аднакласніца, -ы, ж. Жан. да аднакласнік. 3889 аднакласны, -ая, -ае. Уст. З адным годам навучання — аб навучальных установах у дарэвалюцыйны час. Між тым, у мястэчку ёсць толькі дзве пачатковыя школы: двухкласная… 3890 аднаклетачны, -ая, -ае. Які складаецца з адной клеткі (пра жывёльныя і раслінныя арганізмы). Аднаклетачныя водарасці. Аднаклетачныя бактэрыі. 3891 аднаклеткавы, -ая, -ае. Тое, што і аднаклетачны. 3892 аднаклубнік, -а, м. Той, хто належыць да таго ж спартыўнага клуба, аб'яднання. 3893 аднаклубніца, -ы, ж. Жан. да аднаклубнік. 3894 аднаколерны, -ая, -ае. Афарбаваны ў адзін колер; аднаго колеру; аднатонны. [Неба] нейкае непрыхільнае, мабыць, таму, што чысцюткае, аднаколернае — густа-блакітнае.… 3895 аднаколка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Аднаколавая, лёгкая тачка. [Васіль:] “А ручкі ў гэтых аднаколках якраз як у плузе...” Кулакоўскі. 3896 аднаконны, -ая, -ае. 1. Прыстасаваны для ўпрагання аднаго каня; запрэжаны адным канём. Аднаконны плуг. Аднаконная фурманка. 2. Які мае аднаго каня (пра аднаасобніцкую… 3897 аднакратнасць, -і, ж. Уласцівасць аднакратнага. Аднакратнасць дзеяння. Аднакратнасць дзеяслова. 3898 аднакратны, -ая, -ае. Які адбываецца за адзін прыём, не паўтараючыся (пра нейкае дзеянне або з'яву); аднаразовы. 3899 аднакроўны, -ая, -ае. Тое, што і адзінакроўны. 3900 аднакурснік, -а, м. Той, хто вучыцца або вучыўся на адным курсе з кім-н. Да поезда заставалася многа часу, і.. [Лемяшэвіч] вырашыў заглянуць у школу, у якой працаваў…