3761 адмотваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адматаць. 3762 адмоўе, -я, н. Слова, якое адмаўляе сэнс другога слова або фразы (часціцы “не”, “ні”, безасабова-прэдыкатыўныя словы “няма”, “нельга”). 3763 адмоўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмовіць. 3764 адмоўнасць, -і, ж. Уласцівасць адмоўнага. У гэтым рамане паказан таксама поп, але ён паказан як жывы чалавек, з усімі сваімі адмоўнасцямі і дадатнасцямі. Чорны.… 3765 адмоўны, -ая, -ае. 1. Які адмаўляе што-н. Адмоўны адказ. Адмоўны займеннік. □ [Гэля] раптам вырвала руку і зрабіла ёю адмоўны мах. Гартны. // Які паказвае на… 3766 адмоўчвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адмаўчацца. 3767 адмочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмачыць. 3768 адмочванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмочваць — адмачыць. 3769 адмочвацца, -аецца; незак. Зал. да адмочваць. 3770 адмочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмачыць. 3771 адмураваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Пабудаваць з каменя ці з цэглы; вымураваць. Адмураваць дом. 3772 адмуціць, -мучу, -муціш, -муціць; зак., што. Спец. Аддзяліць адны часткі сумесі ад другіх, перамешваючы з вадой і даючы асесці цяжэйшым. Адмуціць вапну. 3773 адмучаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмуціць. 3774 адмучванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмучваць — адмуціць. 3775 адмучваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмуціць. 3776 адмучыцца, -мучуся, -мучышся, -мучыцца; зак. Прамучыцца пэўны час. [Дзед:] — Я і так буду ўсё жыццё локці сабе кусаць — гэта ж праз мяне ты амаль цэлы год у канцлагеры… 3777 адмучыць, -мучу, -мучыш, -мучыць; зак. Прамучыць пэўны час. 3778 адмыванне, -я. н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмываць — адмыць. 3779 адмывацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адмыцца. 2. Зал. да адмываць. 3780 адмываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмыць.