781 абклеіць, -клею, -клеіш, -клеіць; зак., што. Наклейваючы, пакрыць што-н. чым-н.; абляпіць. [Сцяпан] агледзеў усё: чыста пагабляваныя жоўтыя дошкі столі; квяцістыя… 782 абклейванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абклейваць — абклеіць. 783 абклейвацца, -аецца; незак. Зал. да абклейваць. 784 абклейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абклеіць. 785 абклейка, -і, ДМ -йцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абклейваць-абклеіць. 786 абклейшчык, -а, м. Рабочы, які займаецца абклейкай чаго-н. 787 абклейшчыца, -ы, ж. Жан. да абклейшчык. 788 абклёўваць, -ае. Незак. да абкляваць. 789 абкляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкляваць. 790 абкляваць, -люе; зак., што. Клюючы, абшчыпаць усё ці з усіх бакоў. // Абдзяўбаць чым-н. вострым. 791 абколак, -лка, м. Тое, што адколваецца, адшчэпліваецца ад чаго-н. з дапамогай сякеры, молата і пад. Вяршаліна сасны ды абколкі пайшлі на іншыя гаспадарчыя патрэбы… 792 абколаты1, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкалоць1. 793 абколаты2, -ая, ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкалоць2. 794 абколванне1, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абколваць1— абкалоць1. 795 абколванне2, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абколваць2— абкалоць2. 796 абколвацца1, -аецца; незак. Зал. да абколваць1. 797 абколвацца2, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абкалоцца. 2. Зал. да абколваць2. 798 абколваць1, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкалоць1. 799 абколваць2, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкалоць2. 800 абком, -а, м. Абласны камітэт. Абком партыі. Сакратар абкома.