741 абкатны, -ая, -ае. Спец. Звязаны з абкатам. Абкатны рэйс. 742 абкатчык, -а, м. Спецыяліст па абкатцы. Абкатчык дае канчатковае заключэнне аб прыгоднасці машыны. 743 абкатчыца, -ы, ж. Жан. да абкатчык. 744 абкаціцца, -качуся, -коцішся, -коціцца; зак. Пракаціцца вакол чаго-н. Мячык абкаціўся вакол стала. 745 абкаціць, -качу, -коціш, -коціць; зак., каго-што. 1. Пракаціць што-н. вакол чаго-н. 2. Разм. Аб'ехаць, праехаць пэўную тэрыторыю. [Дырэктар МТС:] — Абкаціў падраёна.… 746 абкачаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкачаць. 747 абкачацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., у што. Качаючыся, пакрыць сябе чым-н. Абкачацца ў пер'е. Абкачацца ў снег. 748 абкачаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што, у чым. Пераварочваючы з боку на бок, пакрыць чым-н. сыпкім, вязкім. Абкачаць рыбу ў муцэ. 749 абкачванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкачваць — абкачаць. 750 абкачвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абкачацца. 2. Зал. да абкачваць. 751 абкачваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкачаць. 752 абквэцаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абквэцаць. 753 абквэцацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Абмазацца чым-н.; зрабіцца брудным; запэцкацца. 754 абквэцаць, -аю, -аеш; -ае; зак., каго-што. Абмазаць што-н. чым-н., забрудзіць. 755 абкіданне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкідаць — абкідаць. 756 абкіданы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкідаць. 757 абкідаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. 1. Кідаючы, пакрыць што-н. чым-н.; абсыпаць. Нібыта нейкая дзівосная духмяная пена акіянскага прыбою абкідала гэтыя дрэвы.… 758 абкідаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкідаць. 759 абкідванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкідваць — абкідаць. 760 абкідваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкідаць.