681 абівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абабіцца (у 1 знач.). 2. Зал. да абіваць. 682 абіваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абабіць (у 1-3 знач.). ◊ Абіваць парогі — шматразова паяўляцца дзе-н., просячы або дамагаючыся чаго-н. Бокі абіваць — знаходзіцца… 683 абівачны, -ая, -ае. Які прызначаны, служыць для абіўкі; які ўжываецца пры абіўцы. Абівачныя матэрыялы. Абівачная тканіна. 684 аб'інелы, -ая, -ае. Пакрыты інеем. Аб'інелае дрэва. 685 аб'інець, -ею, -ееш, -ее; зак. Пакрыцца інеем з усіх бакоў. Усё наўкола аб'інела — хаты, платы, дрэвы. Пташнікаў. 686 аб'іньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аб'інець. 687 абірала, -ы, ДМ -у, Т -ам. м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж. Разм. Той, хто беспадстаўна вымагае або бярэ з другога непамерную плату, запрошвае высокую цану і пад. 688 абіралаўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Разм. Вымаганне занадта вялікай платы, запрошванне вялікай цаны і пад. 689 абіранне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абіраць — абабраць. 690 абіраны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад абіраць (у 1 знач.). 2. у знач. прым. Ачышчаны ад лушпін. Абіраная бульба. 3. у знач. прым. Зняты з дрэва (пра… 691 абірацца, -аецца; незак. Зал. да абіраць. 692 абіраць, -аю, -аеш, -ае. 1. Незак. да абабраць. 2. Незак. да абраць. 693 абіркі, -рак; адз. няма. Адкіды чаго-н., лушпінне, шалупінне і іншыя адходы ад бульбы, пладоў пры падрыхтоўцы іх да яды або пасля перабірання. 694 абісінец гл. абісінцы. 695 абісінка гл. абісінцы. 696 абісінскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Абісініі, абісінцаў. 697 абісінцы, -аў; адз. абісінец, -нца, м.; абісінка, -і, ДМ -нцы; мн. абісінкі, -нак; ж. Ранейшая назва асноўнага насельніцтва Эфіопіі (Абісініі); эфіопы. 698 абітурыент, -а, М -нце, м. Вучань, які канчае сярэднюю школу, а таксама выпускнік, які паступае ў ВНУ. Дарогаю да інтэрната, у якім размяшчаліся абітурыенты, паміж… 699 абітурыентка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да абітурыент. 700 абіўка, -і, ДМ -ўцы, ж. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абіваць — абабіць. 2. Матэрыял, якім абіваюць або абабіта што-н. Плюшавая абіўка мэблі. □ Праз шалёвачную…