661 абзаводзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; заг. абзаводзься. Незак. да абзавесціся. Усё трэба будаваць нанава, усім трэба абзаводзіцца з самага пачатку. В.Вольскі. 662 абзавядзенне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абзаводзіцца-абзавесціся. 663 абзадачаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абзадачыць. У растэрміноўку выплаты павінна была прыйсці новая жняярка, яна і была абзадачана з самай вясны. Чорны. 664 абзадачванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абзадачваць-абзадачыць. 665 абзадачвацца, -аецца; незак. Зал. да абзадачваць. 666 абзадачваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абзадачыць. 667 абзадачыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго-што. Даць задатак за што-н. Раптам прайшла навіна, што ўсю зямлю адразу абзадачылі нейкія два былыя арандатары. Чорны. 668 абзац, -а, м. 1. Водступ управа ў пачатку першага радка якога-н. тэксту; чырвоны радок. 2. Частка тэксту паміж двума такімі водступамі. Прачытаць першы абзац.… 669 абзваніць, -званю, -звоніш, -звоніць; зак., каго-што. Разм. 1. Пазваніць да ўсіх ці да многіх па тэлефоне. Абзваніць усіх знаёмых. 2. перан. Апавясціць, расказаць… 670 абзвоньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абзваніць. 671 абзеляніцца, -ніцца; зак. Пакрыцца расліннасцю, зелянінай. Увесь пасёлак разросся, абзеляніўся і нагадвае далекаваты прыгарад. Кулакоўскі. 672 абзеляніць, -ню, -ніш, -ніць; -нім, -ніце; зак., што. Насадзіць многа кустоў, дрэў, пакрыць расліннасцю. 673 абзнаёміцца, -млюся, -мішся, -міцца; зак., з кім. Разм. Пазнаёміцца з усімі новымі суседзямі, супрацоўнікамі. 674 абзывацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абазвацца. 675 абзываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абазваць. 676 абібок, -а, м. Разм. пагард. Лежабок, гультай, лодар. [Жывіцкі:] Ты ўсё лёгкае работы хацеў і зрабіўся нарэшце абібокам, гультаём. Чорны. 677 абібоцтва, -а, н. Разм. пагард. Гультайства, лодарнічанне. Яна [жонка] яго, Ігналю, прабірала, як заўсёды, за яго абібоцтва і нядбаласць у гаспадарцы. Бядуля. 678 абівальшчык, -а, м. Спецыяліст па абіўцы мэблі. 679 абівальшчыца, -ы, ж. Жан. да абівальшчык. 680 абіванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абіваць — абабіць і абівацца — абабіцца.