621 абескаляроўвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да абясколерыцца. 2. Зал. да абескаляроўваць. 622 абескаляроўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абясколерыць. 623 аб'есці, аб'ем, аб'ясі, аб'есць; аб'ядзім, аб'ясце, аб'ядуць; заг. аб'еш; зак., каго-што. 1. Абкусаць, абгрызці што-н. Вусень аб'еў капусту. 2. Разм. Многа… 624 аб'есціся, аб'емся, аб'ясіся, аб'есца; аб'ядзімся, аб'ясцеся, аб'ядуцца; заг. аб'ешся; зак. З'есці лішняе, пераесці. ◊ Блёкату аб'есціся — здурнець. 625 абетаваны. У выразе: абетаваная зямля гл. зямля. 626 аб'ехаць, -еду, -едзеш, -едзе; -едзем, -едзеце, -едуць; заг. -едзь; зак., каго-што. 1. Праехаць вакол каго-, чаго-н. Як пабачыў князь, колькі Кірыла лесу аб'ехаў,… 627 абечак, -чка; Р мн. -чкаў; м. Лубяны абадок у рэшаце, сіце і пад. Нічога ў гэтых жорнах асаблівага няма: знізу калодка, потым абечак, нібы ў рэшаце, каб не рассыпалася… 628 аб'ём, -у, м. 1. Велічыня прадмета, выражаная ў кубічных адзінках. Аб'ём геаметрычнага цела. Аб'ём каўша — 0,6 кубаметра. Аб'ём грудной клеткі. 2. перан.… 629 аб'ёмісты, -ая, -ае. Вялікі аб'ёмам. Гэта быў даволі аб'ёмісты рукапіс, два гады пісаны. Брыль. 630 аб'ёмнасць, -і, ж. Уласцівасць аб'ёмнага. Аб'ёмнасць абмалёўкі. Аб'ёмнасць прадметаў. 631 аб'ёмны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да аб'ёму (у 1 знач.). Аб'ёмнае вымярэнне. Аб'ёмны аналіз. // Які мае трохмерныя паказчыкі. Аб'ёмнае кіно. □ Асабліва… 632 абжаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. вал. пр. ад абжаваць. 633 абжаваць, -жую, -жуеш, -жуе; -жуем, -жуяце; зак., што. Разм. Пажаваць збольшага, памяць зубамі. 634 абжаніць, -жаню, -жэніш, -жэніць; зак., каго. Разм. Тое, што і ажаніць. 635 абжаты, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад абжаць. 2. у знач. прым. Пра што-н., вакол чаго ў непасрэднай блізкасці зжата збажына, трава і пад. Абжаты камень.… 636 абжацца, абажнецца; зак. Разм. Стаць добра жаць, рэзаць (пра серп, жняярку). 637 абжаць, абажну, абажнеш, абажне; абажнём, абажняце; зак., што. Зжаць што-н. вакол чаго-н. Васіль жартаваў з машыністамі, дапамог абжаць новы ўчастак. Савіцкі.… 638 абжора, -ы, м. і ж. Разм. Той, хто любіць многа есці; прагны да яды. Сярод.. [рыбак], свецячы белым распухлым жыватом, плаваў і сам абжора — шчупак. Аляхновіч.… 639 абжорлівасць, -і, ж. Уласцівасць абжорлівага; абжорства. 640 абжорлівы, -ая, -ае. Прагны да яды; пражэрлівы.