541 абдымлены, -ая, -ае. Пакрыты куродымам, пачарнелы ад сажы. Абдымлены комін тырчыць, як вяха, Як здань, вызірае з імглы. Купала. 542 абдымны, -ая, -ае. Які ахоплівае што-н.; накіраваны з некалькіх бакоў. Абдымныя аперацыі праціўніка. 543 абегаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Тое, што і абабегаць (у 3, 4 знач.). Абегаў Уладзя ручавіну, І клін, і пасечку, лагчыну. Колас. 544 абеглы. У выразе: абеглы погляд гл. погляд. 545 абегчы, абягу, абяжыш, абяжыць; абяжым, абежыце; зак., каго-што. Тое, што і абабегчы. 546 абед, -у, М -дзе, м. 1. Яда сярод дня; полудзень. Абед пачынаецца ў гадзіну дня. Запрасіць на абед. // Форма прыёму гасцей з нагоды якой-н. урачыстасці.… 547 аб'едак гл. аб'едкі. 548 абедаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Есці ў абедзенны час; есці абед. Зараз у сталоўцы магло свабодна абедаць чалавек сорак. Колас. Ніхто не ведае, як сірата абедае.… 549 абедзве гл. абодва. ◊ Абедзвюма рукамі ўхапіцца гл. ухапіцца. Абедзвюма рукамі трымацца гл. трымацца. Кульгаць на абедзве нагі гл. кульгаць. 550 абедзенны, -ая, -ае. Які мае адносіны да абеду; прызначаны для абеду. Абедзенны перапынак. Абедзенная пара. Абедзенны стол. 551 аб'едзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аб'есці (у 1 знач.). 552 аб'едкі, -аў; адз. аб'едак, -дка, м. Рэшткі яды, недаедзеныя кавалкі. Аб'едкі хлеба. // перан. Тое, што астаецца пасля каго-н. (падзелу, карыстання і пад.).… 553 абеднены, -ая, -яе. Дзеепрым. зал. пр. ад абядніць. 554 абедня, -і, ж. Набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або днём. Глухому поп другі раз абедню не служыць. Прымаўка. 555 абезгаловіць, -лоўлю, -ловіш, -ловіць; зак., каго-што. 1. Зняць, адсячы галаву каму-н. 2. перан. Пазбавіць што-н. (рух, рэвалюцыю і пад.) яго правадыра, кіраўніцтва.… 556 абезгалосець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Пра спевакоў — страціць голас; зрабіцца безгалосым. 557 абезгалоўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абезгаловіць. 558 абезгалоўліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абезгалоўліваць — абезгаловіць. 559 абезгалоўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абезгаловіць. 560 аб'езд, -у, М -дзе, м. 1. Дзеянне паводле дзеясл. аб'язджаць — аб'ехаць (у 1-3 знач.). 2. Месца з часовай дарогай, па якім можна аб'ехаць. Веласіпед лёгка…