521 абдрапваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абдрапаць. 522 абдуктар, -а, м. Спец. Адводная мышца. [Лац. abduco — адводжу.] 523 абдуманасць, -і, ж. Уласцівасць і якасць абдуманага. Тут можа нават і не было хоць бы якой выразнай абдуманасці, але Вялічка забраў яго [Кадаўбіцкага] вінтоўку і… 524 абдуманы, -ая, -ае. Зроблены свядома, усвядомлены. Абдуманы крок. 525 абдумацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. 1. Абмеркаваць, асэнсаваць, сабрацца з думкамі. Віктар не хадзіў самотна па вуліцы пасля таго, як балюча пакрыўдзіў бацьку… 526 абдумаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Папярэдне ў думках разгледзець усе магчымыя акалічнасці, дэталі чаго-н.; усебакова ўзважыць; падумаўшы, вырашыць. Абдумаць… 527 абдумванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдумваць — абдумаць. 528 абдумвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абдумацца. 2. Зал. да абдумваць. 529 абдумваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абдумаць. 530 абдураны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абдурыць. 531 абдурванне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдурваць — абдурыць. 532 абдурвацца, -аецца; незак. Зал. да абдурваць. 533 абдурваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абдурыць. 534 абдурыць, -дуру, -дурыш, -дурыць; зак., каго-што. Разм. Ашукаць, перахітрыць каго-н. Не даць сябе абдурыць. □ Не, матку не абдурыш, не схаваеш ад маткі нічога.… 535 абдым, -у, м. Дзеянне паводле дзеясл. абдымаць — абняць (у 3 знач.); ахоп. 536 абдыманне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абдымаць — абняць (у 1 знач.). 537 абдымацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абняцца. 538 абдымаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абняць. 539 абдыміць, -млю, -міш, -міць; зак., каго- што. Абдаць дымам. Абдыміць пчол. // Пакрыць сажай, закуродыміць; задыміць. Абдыміць хату. 540 абдымкі, -аў; адз. няма. Ахопліванне рукамі каго-н. (выказваючы пачуцці радасці, замілавання і пад.). Людзі кінуліся да Васіля Іванавіча, ледзь не заціснулі..…