461 абгрунтоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгрунтаваць. 462 абгрызацца, -аецца; незак. Зал. да абгрызаць. 463 абгрызаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгрызці. 464 абгрызены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абгрызці. 465 абгрызці, -грызу, -грызеш, -грызе; -грызём, -грызяце; зак., каго-што. Грызучы, абкусаць, аб'есці. Зайцы абгрызлі ствалы маладых дрэў. 466 абгрэбены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абгрэбці. 467 абгрэбці, -грабу, -грабеш, -грабе; -грабём, -грабяце; пр. абгроб, -грэбла; заг. абграбі; зак., што. Грабучы, падраўноўваючы, зняць з паверхні лішняе (пра сена,… 468 абгульванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абгульваць — абгуляць. 469 абгульваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгуляць. 470 абгуляць, -яю, -яеш, -яе; зак., каго-што. Перамагчы каго-н. у гульні. Абгуляць у шахматы. 471 абдавацца, -даюся, -даешся, -даецца; -даёмся, -даяцеся; незак. 1. Незак. да абдацца. 2. Зал. да абдаваць. 472 абдаваць, -даю, -даеш, -дае; -даём, -даяце. Незак. да абдаць. 473 абдадзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абдаць. 474 абдараваць, -рую, -руеш, -руе; зак., каго-што. Разм. Тое, што і абдарыць. Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю Абдаравала зямельку вясна. Купала. 475 абдарыць, -дару, -дорыш, -дорыць; зак., каго-што. Надзяліць усіх, многіх падарункамі. Як толькі саспелі сыры, .. [Пятрок] павёз іх прадаваць і ў першую ж чаргу… 476 абдацца, -дамся, -дасіся, -дасца; -дадзімся, -дасцеся, -дадуцца; зак. Абліць, абмыць сябе вадой; спаласнуцца. 477 абдаць, -дам, -дасі, -дасць; -дадзім, -дасце, -дадуць; зак., каго-што. 1. Абліць, абсыпаць, абвеяць што-н. адразу з усіх бакоў. Абдаць талерку варам. □ У твар… 478 абдзелены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абдзяліць. 479 абдзельванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзельваць — абдзяліць. 480 абдзельвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абдзяліцца. 2. Зал. да абдзельваць.