641 абжорства, -а, н. Разм. Прагнасць да яды; пражэрлівасць. 642 абжорысты, -ая, -ае. Тое, што і абжорлівы. А людзей усё меней ды меней заставалася, бо, акрамя сябе, Змею Гарынычу патрэбна напхаць сваю абжорыстую радню. З нар.… 643 абжоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абжаваць. 644 абжуліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго-што. Разм. Ашукаць у карыслівых мэтах; абдурыць. 645 абжульваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абжуліць. 646 абжывацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абжыцца. Мы [партызаны] паступова абжываліся на сваім астраўку. Казлоў. 2. Зал. да абжываць. 647 абжываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абжыць. 648 абжынацца, -аецца; незак. Зал. да абжынаць. 649 абжынаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абжаць. 650 абжырацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абжэрціся. 651 абжыраць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. груб. Аб'ядаць. — Абжыраеце вы мяне, каб вы падохлі, — бурчаў Халуста. Чарнышэвіч. 652 абжытак, -тку, м. У выразах: на абжытак, для абжытку — для задавальнення першай неабходнасці, першай у жыцці патрэбы. [Томчак:] — Адпусці. Усё, што ёсць у маім… 653 абжытасць, -і, ж. Уласцівасць абжытага. І хоць падлога была чыста вымытая, грубка пабеленая, а на вокнах віселі паркалёвыя фіранкі — тут не было той абжытасці,… 654 абжыты, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад абжыць. 2. у знач. прым. Асвоены, прыстасаваны для жылля; добраўпарадкаваны. Абжыты дом. □ Вайна зрушыла з абжытых,… 655 абжыцца, -жывуся, -жывешся, -жывецца; -жывёмся, -жывяцеся; зак. 1. Набыць усё неабходнае на новым месцы жыхарства, у новых умовах. Была зямелькі там валока,… 656 абжыць, -жыву, -жывеш, -жыве; -жывём, -жывяце; зак., што. Асвоіць новае месца, зрабіўшы яго ўтульным, прыгодным для жыцця, прыстасаваць пад жыллё. Патрэбна будзе… 657 абжэрціся, -жаруся, -жарэшся, -жарэцца; -жаромся, -жарацеся; пр. абжорся, -жэрлася; зак. Разм. груб. Аб'есціся. З аўтаматам стаіць на дарозе маёй чужаніца. Ён абжорся… 658 абза, -ы, ж. Неабрэзаны край дошкі. Дошка з абзой. 659 абзавесціся, -вядуся, -вядзешся, -вядзецца; -вядзёмся, -ведзяцеся; пр. абзавёўся, -вялася, -вялося; заг. абзавядзіся; зак. Набыць што-н. неабходнае для жыцця, гаспадаркі… 660 абзаводак, -дку, м. У выразах: па абзаводак, для абзаводку — на абзавядзенне.