881 аблавух, -а, м. перан. Лаянк. Пра някемлівага, няспрытнага чалавека. [Косця:] — Я ж бачыў, што яна [Маша] не зводзіла з цябе вачэй. Дагэтуль не сустрэнецца! Аблавух!… 882 аблавуха, -і, ДМ аблавусе; Р мн. аблавух; ж. Зімовая шапка; вушанка. 883 аблавухі, -ая, -ае. 1. З абвіслымі вушамі. [Ліба] не паспела адысці ад акна, як на ім мігам апынуўся прыгожы, у рудыя яблыкі, аблавухі сабака. Гартны. 2. перан.… 884 аблагоджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблагодзіць. 885 аблагодзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго. Выклікаць у кім-н. пачуццё лагоднасці, шчырасці, сардэчнасці. Не так дзеля сябе, як дзеля таго, каб аблагодзіць гэтага… 886 аблада, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм. 1. Улада, уплыў. Свежы сустрэчны вецер асвяжыў мяне, на нейкую хвіліну адагнаў сон, які браў мяне ў сваю абладу. С.Александровіч.… 887 абладжаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абладзіць. 888 абладжванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абладжваць — абладзіць. 889 абладжвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абладзіцца. 2. Зал. да абладжваць. 890 абладжваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абладзіць. 891 абладзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак. Навесці лад у гаспадарцы; абжыцца, адбудавацца. Тыя, хто быў перасяліўся на хутары раней, цяпер ужо абладзіліся, панакрывалі… 892 абладзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., што. 1. Прывесці да ладу; агледзець, адрамантаваць. [Хлопец:] — Пакуль ты ўправішся, дык я воз абладжу. Чорны. [Праксэда:]… 893 аблажны, -ая, -ое. Тое, што і абложны (у 2 знач.). 894 аблажыцца, -лажуся, -ложышся, -ложыцца; зак. 1. Аблажыць сябе чым-н., накласці вакол сябе чаго-н. Задумаўся Загорын.. Ён аблажыўся кнігамі, часопісамі. Алешка.… 895 аблажыць, -лажу, -ложыш, -ложыць: зак., каго-што. 1. Абкласці каго-, што-н. з усіх бакоў; акружыць чым-н. Аблажыць градку дзёрнам. Аблажыць хворага падушкамі.… 896 аблазіць1, -лажу, -лазіш, -лазіць; зак., што. Разм. Абхадзіць, абгледзець, пабыць усюды, шукаючы каго-н., што-н. Мы пройдзем лес, Аблазім горы, Мы вывучым свой… 897 аблазіць2, -лажу, -лазіш, -лазіць. Незак. да аблезці. 898 аблакаціцца, -качуся, -коцішся, -коціцца; зак. Абаперціся локцем (локцямі) на што-н. Я аблакаціўся на камень, каб быў упор, спакойна нацэліўся і стрэліў. Шамякін.… 899 аблакочвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да аблакаціцца. 900 абламаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абламаць.