941 аблепліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абляпіць. 942 аблесены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблясіць. 943 аблетаваць, -туе; зак. 1. Астацца з зімы на лета. Сена ў стозе аблетавала. 2. Праляжаўшы лета, высахнуць (пра дровы і пад.). 944 аблетак, -тка. м. Абл. Жывёліна ва ўзросце двух год; жывёліна, якая пералетавала. Ён [Сымон] гадае так і гэтак Ды глядзіць у гушчарняк, Як ваўчок, як той аблетак,… 945 аблетнік, -у, м. Абл. Дровы, нарыхтаваныя вясною на зіму. [Сыс:] — Як у школу дровы вазілі, і табе б сухога аблетніку шуркі са дзве скінулі б. Вітка. 946 аблёт, -у, м. Разм. Тое, што будучы зрэзаным, ссечаным, праляжала ўсё лета, аблетавала. (Гл. аблетаваць (у 2 знач.)). 947 аблёт, -у, М -лёце, м. Дзеянне паводле дзеясл. аблётваць-аблётаць і аблятаць-абляцець (у 1-3 знач.). 948 аблётаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблётаць. 949 аблётацца, -аецца; зак. Зрабіцца лётнай, здольнай збіраць нектар (пра пчалу); зрабіцца прыгодным для лётання (пра самалёт і пад.). 950 аблётаць, -аю, -аеш, -ае і аблятаць1, -аю, -аеш, -ае; зак., што. 1. Лётаючы, пабываць у многіх месцах. Аблётала, напэўна, сотні кветак За кожнай кропелькай пчала.… 951 аблётваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблётаць. 952 абліванне, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліваць — абліць і аблівацца — абліцца. 2. Водная працэдура. Ранішнія абліванні і абціранні. 953 абліваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абліваць. 954 абліваха, -і, ДМ -васе, ж. Разм. Зімовы дождж, які замярзае на зямлі, дрэвах, утвараючы ледзяную скарынку; галалёд. Усё абмярзала ў паветры. На дрэвах аддзіраліся… 955 аблівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абліцца. 2. Зал. да абліваць. ◊ Сэрца кроўю абліваецца гл. сэрца. 956 абліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абліць. 957 аблігацыйны, -ая, -ае. Звязаны з выпускам аблігацый пазыкі. Аблігацыйная пазыка. 958 аблігацыя, -і, ж. Каштоўная папера, якая дае яе трымальніку даход у выглядзе выйгрышу або працэнтаў ад яе намінальнай вартасці. Аблігацыі дзяржаўнай пазыкі. Выйграць… 959 аблізаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблізаць. 960 аблізацца, -ліжуся, -ліжашся, -ліжацца; зак. 1. Аблізаць сабе губы. — Эге! — здзівіўся войт і смачна аблізаўся. Бажко. 2. Аблізаць сабе поўсць, шэрсць (пра жывёл).…