1021 аблузацца, -аецца; зак. Пазбавіцца ад шкарлупіны, кары і пад. Пад руку трапіўся, кол з маладой сасонкі, толькі што ссечанай у лесе, кара на ім аблузалася, і Максім… 1022 аблузаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Ачысціць ад шкарлупіны, кары і пад. [Платон:] — На, патрымай, а я табе часнаку аблузаю, закусіш. Чарнышэвіч. 1023 аблузвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да аблузацца. 2. Зал. да аблузваць. 1024 аблузваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблузаць. 1025 аблупіцца, -лупіцца; зак. Абдзерціся, адваліцца (пра верхні слой чаго-н. — кару, скуру, фарбу і інш.). Аблупілася форба — не падымаліся рукі, каб паднавіць яе.… 1026 аблупіць, -луплю, -лупіш, -лупіць; зак., каго-што. 1. Зняць верхні слой; ачысціць ад кары, шкарлупін, скуры і пад. Аблупіць кару на дрэве. □ Аня аблупіла яйка,… 1027 аблуплены, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад аблупіць. 2. у знач. прым. Без верхняга слоя, без покрыва, аблезлы. Сашка заўсёды насіў з сабою гармонік: старэнькі,… 1028 аблупліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблупліваць-аблупіць і аблуплівацца-аблупіцца. 1029 аблуплівацца, -аецца; незак. 1. Незак. да аблупіцца. 2. Зал. да аблупліваць. 1030 аблупліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблупіць. 1031 аблушчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр ад аблушчыць. 1032 аблушчвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да аблушчыцца. 2. Зал. да аблушчваць. 1033 аблушчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблушчыць. 1034 аблушчыцца, -шчыцца; зак. Тое, што і аблузацца. 1035 аблушчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; зак., што. Тое, што і аблузаць. Аблушчыць боб. 1036 аблыселы, -ая, -ае. Які стаў лысы; палыселы. Аблыселая галава. 1037 аблысенне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. аблысець. 1038 аблысець, -ею, -ееш, -ее; зак. Страціць валасы, зрабіцца лысым; палысець. Здавалася.. [бацька] паменшаў, раздаўся ў плячах, зусім аблысеў. Грахоўскі. // перан.… 1039 аблытаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблытаць. 1040 аблытацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Апавіць, абматаць сябе чым-н. Аблытацца рамянямі.