1081 аблятаць1, -аю, -аеш, -ае. Тое, што і аблётаць. 1082 аблятаць2, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абляцець. 1083 абляцелы, -ая, -ае. Разм. Апалы, адарваны (пра лісце, пялёсткі кветак і пад.). 1084 абляцець, -лячу, -ляціш, -ляціць; зак. 1. каго-што. Праляцець вакол каго-, чаго-н. Абляцець вакол зямлі. □ Абляцеў Іван два разы свет на кані гнядой масці і вярнуўся… 1085 абмазаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмазаць. 1086 абмазацца, -жуся, -жашся, -жацца; зак. Пакрыць, вымазаць сябе чым-н. Абмазацца маззю. // Запэцкацца, забрудзіцца, прыткнуўшыся да чаго-н. мазкага. Абмазацца фарбай.… 1087 абмазаць, -мажу, -мажаш, -мажа; зак., каго-што. Пакрыць, намазаць паверхню якім-н. рэчывам. Абмазаць сцены. // Забрудзіць, запэцкаць. Абмазаць твар сажай. 1088 абмазачны, -ая, -ае. Прызначаны для абмазкі, звязаны з абмазкай. Абмазачны матэрыял. Абмазачныя работы. 1089 абмазванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмазваць — абмазаць і абмазвацца — абмазацца. 1090 абмазвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абмазацца. 2. Зал. да абмазваць. 1091 абмазваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмазаць. 1092 абмазгаваць, -гую, -гуеш, -гуе; зак., што. Разм. Старанна абдумаць што-н. [Бабейка:] — Перадумаў, Лявон Ігнатавіч, усё перадумаў.., абмазгаваў. Хадкевіч. [Лясніцкі:]… 1093 абмазгоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. до. абмазгаваць. 1094 абмазка, -і, ДМ -зцы, ж. Рэчыва, якім абмазана ці абмазваюць што-н. Абмазка з гліны высахла і патрэскалася. 1095 абмакаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмокнуць. 1096 абмакваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмакнуць. 1097 абмакнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што ў што. Апусціць на кароткі час што-н. у якую-н. вадкасць, памачыць; дакрануцца кавалачкам хлеба ці чым-н. іншым… 1098 абмакрэлы, -ая, -ае. Мокры, змочаны. Прыйшоў Ігнась у Замастоцкі райваенкамат на Куршчыне, абмакрэлы, адубелы, галодны і босы. Гурскі. 1099 абмакрэць, -эю, -эеш, -эе; зак. Змокнуць; зрабіцца мокрым. Я адзін на расе Абмакрэў, акалеў, Адубеў, перамёрз, ой! З нар. 1100 абмаладжэнне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абмаладзіць, абмаладзіцца.