1161 абмачыць, -мачу, -мочыш, -мочыць; зак., каго-што. Зрабіць мокрым, вільготным, намачыць. Дождж абмачыў сена. □ [Юрка].. пабоўтаў трохі нагамі ў вадзе, абмачыў унізе… 1162 абмежавальнік, -а, м. Спец. Прылада, якая робіць немагчымай работу машыны, устаноўкі за межамі паказаных велічынь. Сашнікі сеялак абсталяваны абмежавальнікамі глыбіні.… 1163 абмежавальны, -ая, -ае. Накіраваны на абмежаванне; які прадугледжвае абмежаванне. Абмежавальныя меры. 1164 абмежаванасць, -і, ж. Уласцівасць абмежаванага. Абмежаванасць інтарэсаў. Нацыянальная абмежаванасць. 1165 абмежаванне, -я, н. 1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абмежаваць, абмежавацца. 2. Тое, што стрымлівае, ставіць каго-, што-н. у пэўныя рамкі. Яшчэ было многа… 1166 абмежаваны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад абмежаваць. 2. у знач. прым. Невялікі, нязначны. Паміж бязмежным імкненнем да расшырэння вытворчасці, уласцівым… 1167 абмежавацца, -мяжуюся, -мяжуешся, -мяжуецца; зак. Звесці сваё дзеянне або дзейнасць да пэўнага кола пытанняў. Галынскі гэтую ўсмешку адгадаў, але абмежаваўся тым,… 1168 абмежаваць, -мяжую, -мяжуеш, -мяжуе; зак., каго-што. 1. Паставіць у пэўныя рамкі, межы; звузіць чыю-н. сферу дзейнасці. Размову з Лемяшэвічам [Жураўскі] абмежаваў… 1169 абмежак, -жка, м. Тое, што і ўзмежак. Ускапаць абмежкі. 1170 абмен, -у, м. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абменьваць — абмяняць і абменьвацца — абмяняцца. 2. Спец. Адна з форм вытворчых адносін, якая заключаецца ва… 1171 абменены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмяняць. 1172 абменны, -ая, -ае. Звязаны з абменам. Абменныя аперацыі. // Прызначаны для абмену. Абменны фонд. Абменны пункт. 1173 абменьвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абмяняцца. 2. Зал. да абменьваць. 1174 абменьваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмяняць. 1175 абмер, -у, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмерваць — абмераць. 1176 абмераны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмераць. 1177 абмерацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Памыліцца, мераючы што-н. 1178 абмераць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. 1. Тое, што і памераць (у 1 знач.). 2. Разм. Наўмысна ці памылкова адмераць менш, чым трэба. Абмераць пакупніка. 1179 абмерванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмерваць — абмераць. 1180 абмервацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абмерацца. 2. Зал. да абмерваць.