1221 абмуляць, -яю, -яеш, -яе; зак., што. Пашкодзіць скуру трэннем; нацерці. Абмуляць нагу. 1222 абмундзіраванне, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмундзіраваць, абмундзіравацца. 2. Камплект форменнага адзення. Летняе абмундзіраванне. □ Цыбулька загадаў… 1223 абмундзіраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмундзіраваць. 1224 абмундзіравацца, -руюся, -руешся, руецца; зак. Забяспечыцца абмундзіраваннем. 1225 абмундзіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., каго-што. Забяспечыць абмундзіраваннем. Абмундзіраваць армію. 1226 абмундзіровачны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абмундзіравання. Абмундзіровачны пункт. 1227 абмундзіроўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абмундзіравацца. 2. Зал. да абмундзіроўваць. 1228 абмундзіроўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмундзіраваць. 1229 абмундзіроўка, -і, ДМ -роўцы; Р мн. -ровак; ж. Разм. Тое, што і абмундзіраванне. Ватовая абмундзіроўка ляжала на.. [Нахлябічу] гладка. Чорны. 1230 абмураваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмураваць. 1231 абмураваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Абкласці цэглай, каменнем што-н., мацуючы іх цэментам, глінай і пад. Абмураваць кацёл. □ [Лукаш:] — А цагельню ж зноў такі… 1232 абмуроўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмуроўваць — абмураваць. 1233 абмуроўвацца, -аецца; незак. Зал. да абмуроўваць. 1234 абмуроўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмураваць. 1235 абмуроўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Тое, чым што-н. абмуравана. Цагляная абмуроўка. 1236 абмуроўшчык, -а, м. Рабочы, спецыяліст па абмуроўванню. 1237 абмусолак, -лка, м. Разм. Абмусоленая рэшта чаго-н.; агрызак. Іван зноў корпаецца ў сваім мяшку, наводзіць парадак, складае на месца ніткі.., абмусолак аловачны.… 1238 абмусолены, -ая, -ае. Разм. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад абмусоліць. 2. у знач. прым. Заслінены, запэцканы. 1239 абмусоліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго-што. Разм. 1. Змачыць слінай; абслініць. 2. Запэцкаць чым-н. ліпкім, тлустым. Абмусоліць фартух. 1240 абмыванне, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмываць — абмыць. 2. Рытуальны абрад. Свяшчэннае абмыванні