1281 абмяты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмяць. 1282 абмяцца, абамнуся, абамнешся, абамнецца; абамнёмся, абамняцеся; зак. 1. Прымяцца, ушчыльніцца, злегчыся. 2. перан. Прыжыцца, прызвычаіцца. Старшыня колькі разоў… 1283 абмяць, абамну, абамнеш, абамне; абамнём, абамняце; зак., што. Прымяць, зрабіць шчыльнейшым. Абмяць салому. 1284 абмяшаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмяшаць. 1285 абмяшаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Прыправіць корм (сечку, мякіну і пад.) мукою, варанай бульбай і пад., перамяшаўшы яго. 1286 абнавіцель, -я, м. Той, хто што-н. абнаўляе, уносіць што-н. новае. 1287 абнавіцельны, -ая, -ае. Які садзейнічае абнаўленню чаго-н. 1288 абнавіцельскі, -ая, -ае. Уласцівы абнавіцелю. 1289 абнавіцца, -наўлюся, -новішся, -новіцца; зак. 1. Набыць выгляд новага, зрабіцца нібы новым. Снег выпаў пасля ночы. Памаладзеў, абнавіўся свет. Адамчык. // перан.… 1290 абнавіць, -наўлю, -новіш, -новіць; зак., што. 1. Паправіўшы, адрамантаваўшы, надаць старому, зношанаму выгляд новага; аднавіць, паднавіць. Абнавіць мэблю ў кватэры.… 1291 абнаджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абнадзіць. 1292 абнаджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абнадзіць. 1293 абнадзеены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абнадзеіць. 1294 абнадзеіцца, -дзеюся, -дзеішся, -дзеіцца; зак. Разм. Атрымаць надзею на што-н. [Ксавэр:] — Мы спачатку пачнём жыць. Гэта павінна быць скора... — І Гальвас павесялеў… 1295 абнадзеіць, -дзею, -дзеіш, -дзеіць; зак., каго. Паабяцаўшы што-н., запэўніўшы ў чым-н., абудзіць надзею; суцешыць. Абнадзеіў настаўнік Сцёпку, ахвоты да навукі паддаў.… 1296 абнадзейванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнадзейваць — абнадзеіць. 1297 абнадзейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абнадзеіць. 1298 абнадзейлівы, -ая, -ае. З адзнакамі, прыкметамі надзеі. [Снарады] праносіліся ўгары з імклівым, абнадзейлівым посвістам. Мележ. 1299 абнадзіць, -наджу, -надзіш, -надзіць; зак., каго-што. Тое, што і прынадзіць. 1300 абнародаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнародаваць.