1381 абочны, -ая, -ае. Які знаходзіцца ўбаку ад дарогі. Прайсці абочнымі сцежкамі. 1382 абочына, -ы, ж. Бакавая частка дарогі. Ляжаць маўкліва на абочынах Бязногія грузавікі. Панчанка. Нявада ішоў абочынай гасцінца, адкуль увесь снег змяло ў прыдарожныя… 1383 абпал, -у, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпальваць — абпаліць. 1384 абпалены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абпаліць. 1385 абпаліна, -ы, ж. Абпаленае месца. Мы ўсе непакоімся ўжо; толькі адзін Ткач сядзіць абыякавы, паціху распальвае абкураную, з цёмна-рудымі абпалінамі па краях тоўстую… 1386 абпаліць, -палю, -паліш, -паліць; зак., каго-што. 1. Прымусіць абгарэць, абвугліцца. У стары дуб ударыла маланка, быццам вострым нажом зрэзала верхавіну, абпаліла… 1387 абпальванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпальваць — абпаліць. 1388 абпальвацца, -аецца; незак. Зал. да абпальваць. 1389 абпальваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абпаліць. 1390 абпальны, -ая, -ае. Спец. Прызначаны для абпальвання, які служыць для апрацоўкі агнём, тэмпературай. Абпальныя печы. 1391 абпальня, -і, ж. Печ, у якой абпальваюць вапну. [Раманюк:] — Калі я твае гады меў, самым буйным прадпрыемствам тут была абпальня. Печ, у якой абпальвалі вапну.… 1392 абпальшчык, -а, м. Рабочы, спецыяліст па абпальванню. Абпальшчык вапны. 1393 абпаскуджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абпаскудзіць. 1394 абпаскуджвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абпаскудзіцца. 2. Зал. да абпаскуджваць. 1395 абпаскуджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абпаскудзіць. 1396 абпаскудзіцца, -джуся, -дзішся, -даіцца; зак. Тое, што і апаскудзіцца. 1397 абпаскудзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.; каго-што. Тое, што і апаскудзіць. 1398 абпаўзаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абпаўзці. На сярэдзіне ракі, дзе плынь была найбольш быстрай, адна пройма раптам вырасла ў доўгую вузкую паласу вады. Байцы… 1399 абпаўзці, -паўзу, -паўзеш, -паўзе; -паўзём, -паўзяце; пр. абпоўз, -паўзла, -паўзло; зак., каго-што і без дап. Прапаўзці вакол ці міма чаго-н. Абпаўзці вакол дрэва.… 1400 абпечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абпячы.