1401 абпілаваць, -лую, -луеш, -луе; зак., што. Тое, што і апілаваць. Абпілаваць бервяно. Абпілаваць металічную пласцінку. 1402 абпілоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпілоўваць —абпілаваць. 1403 абпілоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абпілаваць. Тое, што і апілоўваць. 1404 абпілоўка, -і, ДМ -цы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпілоўваць — абпілаваць. Тое, што і апілоўка. 1405 абплаваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Плаваючы, пабываць усюды, у розных месцах. Абплаваць усё возера. 1406 абплываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абплысці, абплыць. 1407 абплысці, -плыву, -плывеш, -плыве; -плывём, -плывяце; зак., каго-што і без дап. 1. Праплысці міма ці вакол чаго-н. Абплысці скалу. Абплысці вакол вострава. 2.… 1408 абплыць, -плыву, -плывеш, -плыве; -плывём, -плывяце; зак., каго-што і без дап. Тое, што і абплысці. 1409 абпоўзаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Поўзаючы, пабыць усюды, у розных месцах. [Калеснікаў:] Я сёння абпоўзаў усе агнявыя гнёзды і ячэйкі... Гаварыў амаль… 1410 абпоўзваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абпоўзаць. 1411 абпраменены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абпраменіць. 1412 абпраменіць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго- што. Накіраваць на каго-, што-н. прамяні; падвергнуць уздзеянню якіх-н. прамянёў. 1413 абпраменьванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпраменьваць — абпраменіць. 1414 абпраменьвацца, -аецца; незак. Зал. да абпраменьваць. 1415 абпраменьваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абпраменіць. 1416 абпырсканы, -ая, -ае. Тое, што і апырсканы. 1417 абпырскацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Тое, што і апырскацца. 1418 абпырскаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Тое, што і апырскаць. 1419 абпячы, -пяку, -пячэш, -пячэ; -пячом, -печаце, -пякуць; пр. абпёк, -пякла, -пякло; зак., што. Тое, што і апячы. Як на бераг выходзіў, мне ногі абпёк Успамінам… 1420 абпячыся, -пякуся, -пячэшся, -пячэцца; -пячомся, -печацеся, -пякуцца; пр. абпёкся, -пяклася, -пяклося; зак. Тое, што і апячыся.