1341 абнюхванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнюхваць — абнюхаць і абнюхвацца — абнюхацца. 1342 абнюхвацца, -аецца. Незак. да абнюхацца. 1343 абнюхваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абнюхаць. 1344 абнядолены, -ая, -ае. 1. Тое, што і абяздолены. 2. у знач. наз. абнядолены, -ага, м.; абнядоленая, -ай, ж. Той, хто пазбаўлены долі; няшчасны. Сагрэць трэ было… 1345 абнядужаць, -аю, -аеш, -яе; зак. Страціць сілы, аслабець; захварэць. [Тоня:] — Без цябе абыдуцца. Паглядзі на сябе, які стаў... Абнядужаў зусім. Новікаў. 1346 абнядужваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абнядужаць. 1347 абняможаны, -ая, -ае. Які страціў сілы, моц, энергію; знясілены. Францкевіч, абняможаны і вялы, стаў, як цявіна. Здаецца, вецер яго цяпер паваліў бы. Чорны. 1348 абняславіцца, -слаўлюся, -славішся, -славіцца; зак. Набыць дрэнную славу, нядобрую рэпутацыю. [Дзімін:] — І не ўздумай сваіх новых тэорый прапаведаваць. Абняславішся… 1349 абняславіць, -слаўлю, -славіш, -славіць; зак., каго-што. Распаўсюдзіць дрэнную пагалоску, чуткі, нядобрую славу пра каго-, што-н.; зганьбіць. Абняславіць чалавека.… 1350 абняслаўленне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. абняславіцца. 1351 абняслаўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абняславіць. 1352 абняслаўлівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абняславіцца. 2. Зал. да абняслаўліваць. 1353 абняслаўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абняславіць. 1354 абняты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абняць. 1355 абняцца, абнімуся, абнімешся, абнімецца і (радзей) абдымуся, абдымешся, абдымецца; зак. Абняць адзін аднаго. Абняцца на развітанне. □ [Валошын і Купрыянаў] па-мужчынску… 1356 абняць, абніму, абнімеш, абніме і (радзей) абдыму, абдымеш, абдыме; зак., каго-што. 1. Абхапіць рукамі каго-, што-н. Маці абняла свайго сына і пачала яго цалаваць.… 1357 або, злучнік. 1. размеркавальны. Ужываецца для супастаўлення членаў сказа і сказаў з узаемным выключэннем, паказваючы на катэгарычнасць выбару аднаго з іх.… 1358 абогатварацца, -аецца; незак. Зал. да абогатвараць. 1359 абогатвараць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абогатварыць. 1360 абогатварыць, -твару, -творыш, -творыць; зак., каго-што. Аднесціся як да бажаства, прызнаць за бажаство; абысціся, як з бажаством. Абогатварыць паэта.