1441 абражаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абразіць. 1442 абраз1, -а, м. Малюнак бога або святога ў выглядзе партрэта як прадмет рэлігійнага пакланення. Старая паляшучка, знахарка Мар'я, набожна перахрысцілася, падняўшы… 1443 абраз2, -а, м. Тое, што і вобраз (у 1 знач.). Скарылася стыхія, Змяніла свой абраз. Колас. Лапці ды сярмягі — як абраз не боскі: Гэта нашы людзі, Людзі нашай… 1444 абраза, -ы, ж. Тое, што можа абразіць каго-н.; зняважлівы ўчынак, зняважлівае слова і пад. Свістам, лаянкай, рогатам, абразай адказвае зала на дзёрзкасць акцёраву.… 1445 абразальшчык, -а, м. Рабочы па абрэзцы чаго-н. 1446 абразальшчыца, -ы, ж. Жан. да абразальшчык. 1447 абразанне, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абразаць — абрэзаць. 2. Рэлігійны абрад у яўрэяў і некаторых іншых народаў, які зводзіцца да адразання крайняй… 1448 абразаны, -ая, -ае. Такі, над якім зроблены абрад абразання. 1449 абразацца, -аюся, -аешся, -аецца;незак. 1. Незак. да абрэзацца. 2. Зал. да абразаць. 1450 абразаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абрэзаць. 1451 абразівы, -аў (адз. абразіў, -ва), м. Дробназярністыя ці парашкападобныя рэчывы вялікай цвердзіні, якія выкарыстоўваюцца пры механічнай апрацоўцы металаў, шкла… 1452 абразіна, -ы, ж. Разм. лаянк. Агідны, брыдкі чалавек. Жыве ж такая абразіна З такою пыхаю на лбе! Колас. // Агідны, брыдкі твар. Прыйдзецца зноў [Сцёпку] сустракацца… 1453 абразіўны, -ая, -ае. Які мае адносіны да абразіваў. Абразіўныя інструменты. 1454 абразіцца, -ражуся, -разішся, -разіцца; зак. Прыняўшы што-н. за абразу, пакрыўдзіцца. Маша адмовіцца ад запрашэння і больш таго — абавязкова пакрыўдзіцца, абразіцца.… 1455 абразіць, -ражу, -разіш, -разіць; заг. абразь; зак., каго-што. Пакрыўдзіць каго-н. якім-н. зняважлівым словам або дзеяннем. У голасе прагучала іронія, і Станіслаў… 1456 абразкі, -оў; адз. абразок, -зка, м. Спец. Жанр лірычных мініяцюр у беларускай прозе, у якіх адлюстроўваецца ўнутраны свет чалавека. 1457 абразлівасць, -і, ж. Уласцівасць абразлівага. Абразлівасць тону. 1458 абразлівы, -ая, -ае. Здольны абразіць; такі, які нясе ў сабе абразу. З-за пуні прагучаў прарэзлівы свіст, а за ім паляцелі ліпкія сваёй брыдкасцю абразлівыя словы...… 1459 абразнік, -а, м. Разм. Тое, што і абражальнік. Маці ледзь управілася схапіць хлопчыка за руку і адабраць гайку, якую ён хацеў шыбнуць у абразніка. Шамякін. 1460 абразны, -ая, -ое. 1. Такі, у якім абрэзаны краі (край). Адрозніваюць дошкі абразныя, неабразныя і аполкі. 2. Прызначаны для абразання чаго-н. Абразны станок.…