1481 абрастаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абрасці. 1482 абрасці, -сту, -сцеш, -сце; -сцём, -сцяце, -стуць; пр. аброс, -расла, -расло; зак. 1. Пакрыцца, зарасці якой-н. расліннасцю. Пень аброс маладымі парасткамі.… 1483 абраўнавацца, -нуецца; зак. Зрабіцца роўным, гладкім; выраўняцца (аб краях, паверхні чаго-н.). Свежы насып абраўнаваўся пад коламі машын. 1484 абраўнаваць, -ную, -нуеш, -нуе; зак., што. Зрабіць роўным, гладкім (край, паверхню чаго-н.); выраўняць. Абраўнаваць градкі. 1485 абраўноўвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да абраўнавацца. 2. Зал. да абраўноўваць. 1486 абраўноўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абраўнаваць. 1487 абрахаць, -брашу, -брэшаш, -брэша; зак., каго-што. Разм. Зняславіць, зганьбіць, нагаварыўшы на каго-н.; абгаварыць. Было і яшчэ адно апраўданне [у Руневіча]: “Я… 1488 абрахманены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрахманіць. 1489 абрахманіць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго. Прыручыць, аблашчыць, зрабіць паслухмяным, пакорлівым. Хітрая гітлераўская шэльма дзейнічае не толькі бізуном і куляй.… 1490 абрацца, абяруся, абярэшся, абярэцца; абяромся, аберацеся; зак. Тое, што і абабрацца. 1491 абраць, абяру, абярэш, абярэ; абяром, абераце; зак., каго-што. 1. Аддаць перавагу каму-, чаму-н., выбраць. Паддубаўскі партызанскі атрад абраў гэта месца, як… 1492 абрашэціць, -шэчу, -шэціш, -шэціць; зак., што. Зрабіць рашотку на чым-н. Абрашэціць акно. 1493 абрашэчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрашэціць. 1494 абрашэчвацца, -аецца; незак. Зал. да абрашэчваць. 1495 абрашэчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абрашэціць. 1496 абрзэачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да абрэзкі. Абрэзачны цэх. 1497 аброблены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрабіць. 1498 аброжак, -жка, м. Абл. Раменьчык, які надзяецца на шыю жывёле; нашыйнік. Для Рыжыка гаспадар зрабіў будку, купіў ланцуг і пашыў моцны аброжак з гужа. Дамашэвіч.… 1499 аброк1, -у, м. Гіст. Натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з прыгонных сялян; чынш. Збіраць аброк. □ Пранюхаў князь: мужыкі багацей сталі… 1500 аброк2, -у, м. Корм для коней, звычайна авёс. Мужчыны павыпрагалі коней, далі іх аброку і таксама пайшлі да гурту. Сачанка. Не даўшы аброку, не бі кіем па боку.…