1461 абразуміцца, -млюся, -мішся, -міцца; заг. абразумся; зак. Абдумацца, прыйсці да развагі. 1462 абразуміць, -млю, -міш, -міць; заг. абразум; зак., каго. Пераканаць, прымусіць абдумацца. А можа яе, братавую, яшчэ можна будзе абразуміць? Пташнікаў. 1463 абразумлівацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абразуміцца. 1464 абразумліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абразуміць. 1465 абракадабра, -ы, ж. Бяссэнсавы, незразумелы набор слоў. [Ад лац. abracadabra (магічная формула).] 1466 абрамізіцца, -міжуся, -мізішся, -мізіцца; зак. У картачнай гульні — прайграць у выніку рэмізу. // перан. Разм. Памыліцца, трапіць у нязручнае, непрыемнае становішча.… 1467 абрамізіць, -міжу, -мізіш, -мізіць; зак., каго. У картачнай гульні — прымусіць каго-н. прайграць у выніку рэмізу. // перан. Разм. Паставіць у цяжкае, нязручнае… 1468 абраміць, -млю, -міш, -міць. Зак. да абрамляць. 1469 абрамленне, -я, н. 1. Дзеянне паводле дзеясл. абрамляць (у 1, 3 знач.). 2. Тое, што акружае, як рамка. 1470 абрамлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абраміць. 1471 абрамляцца, -яецца; незак. Зал. да абрамляць. 1472 абрамляць, -яю, -яеш, -яе; незак., што. 1. Разм. Устаўляць у раму, рамку. Абрамляць карціну. 2. перан. Акружаць сабой што-н., размяшчацца вакол чаго-н., акружаючы… 1473 абранне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абраць. 1474 абраннік, -а, м. 1. Той, хто абраны для выканання якіх-н. высокіх абавязкаў. Дэпутаты — абраннікі народа. □ Усё гэта нова для нас, і самі мы — абраннікі калектыву… 1475 абранніца, -ы, ж. Жан. да абраннік. 1476 абраны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад абраць. 2. у знач. прым. Які мае законныя паўнамоцтвы, правы. І вось вам яны, партызаны, І тайны хаўрус, І ён,… 1477 абраселы, -ая, -ае. Абмоклы ў расе; пакрыты расою. Хоць дзень ідзе на спад, але Ў вачах смяшынкі-д'яблікі. У абраселым падале Ты мне падносіш яблыкі. Барадулін.… 1478 абрасіцца, -рашуся, -росішся, -росіцца. Абмачыцца расой, змокнуць ад расы. Ішоў Алёшка праз мокры гушчар; увесь абрасіўся і дрыжаў ад холаду. Якімовіч. 1479 абрасіць, -рашу, -росіш, -росіць; зак., што. 1. Абмачыць расой. Каб не абрасіць у траве і бульбоўніку штаноў, ён закасаў калошы вышэй калень. Сачанка. 2. Пакрыць… 1480 абрастанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абрастаць — абрасці.