1301 абнародаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абнародаваць. 1302 абнародаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак., што. Абвясціць, апублікаваць для ўсеагульнага азнаямлення. Абнародаваць дэкрэт. □ [Гарбачыо:] А што калі б вы.. знайшлі ў сваіх… 1303 абнасененне, -я, н. Спец. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абнасеніцца — абнасеньвацца. 1304 абнасеніцца, -ніцца; зак. Спец. Даць насенне (аб раслінах). 1305 абнасеніць, -ніць; зак., што. Спец. Кінуць насенне ў зямлю (пра расліны). Лісцёвыя пароды абнасенілі ўчастак лесу. 1306 абнасеньванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнасеньваць — абнасеніць. 1307 абнасеньвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да абнасеніцца. 2. Зал. да абнасеньваць. 1308 абнасеньваць, -ае. Незак. да абнасеніць. 1309 абнасіцца, -нашуся, -носішся, -носіцца; зак. 1. Знасіць, прывесці да непрыгоднасці ўсё адзенне, увесь абутак. Разглядаю дзядзьку. Як ён пахудзеў, як абнасіўся… 1310 абнасіць, -нашу, -носіш, -носіць; зак., што. Панасіўшы адзенне, абутак, зрабіць яго больш зручным, звычным. Абнасіць боты. 1311 абнаўленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнаўляць — абнавіць і стан паводле знач. дзеясл. абнаўляцца — абнавіцца. 1312 абнаўляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1. Незак. да абнавіцца. 2. Зал. да абнаўляць. 1313 абнаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да абнавіць. 1314 абначаваць, -чую, -чуеш, -чуе; зак. Разм. Тое, што і заначаваць. Адышлі яны [Павэлак з бацькам] ад Пскова кіламетраў з трыццаць і ў сяле Іванаўскім абначавалі. Гарэцкі.… 1315 абнемагаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абнемагчы. 1316 абнемагчы, -магу, -можаш, -можа; пр. абнямог, -магла, -магло; зак. Разм. 1. Страціць здароўе, сілы, занядужаць. [Жанчына] зусім абнемагла і найбольш ляжала. Чорны.… 1317 абнемагчыся, -магуся, -можашся, -можацца; пр. абнямогся, -маглася, -маглося; зак. Разм. Тое, што і абнемагчы. Мы зайшлі ў сенцы і папрасілі ў гаспадара, каб ён прадаў… 1318 абнесены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абнесці. 1319 абнеслаўленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абняславіць. 1320 абнеслаўляцца, -яюся, -яешся, -яецца; 1. Незак. да абняславіцца. 2. Зал. да абнеслаўляць.