1241 абмывацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абмыцца. 2. Зал. да абмываць. 1242 абмываць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што. 1. Незак. да абмыць. 2. Акружаць сваімі водамі (пра моры, цячэнні і пад.). Заходні бераг Афрыкі абмывае Атлантычны… 1243 абмызганы, -ая, -ае. Разм. Дзеепрым. зал. пр. ад абмызгаць. 1244 абмызгаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Пакрыць граззю, забрудзіць. 1245 абмылены, -ая, -ае. Спец. Дзеепрым. зал. пр. ад абмыліць. 1246 абмыліцца, -ліцца; зак. Спец. Ператварыцца ў мыла шляхам хімічнай рэакцыі (пра тлушчы). 1247 абмыліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак. Абл. Памыліцца. — Я абмыліўся — людзей паслухаў... Болей гэтага не будзе... Чарот. 1248 абмыліць, -лю, -ліш, -ліць; зак. Спец. Ператварыць тлушч у мыла шляхам хімічнай рэакцыі. 1249 абмылка, -і, ДМ -лцы, ж. Абл. Памылка Адным словам, думаў Васіль, абмылкаю нейкаю прыйшоў на свет гэты чалавек. Колас. Анупрэй згаджаўся, што ён віноўнік перад… 1250 абмыльвацца, -ваецца; незак. 1. Незак. да абмыліць. 2. Зал. да абмыльваць. 1251 абмыльваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмыліць. 1252 абмысліць, -мыслю, -мысліш, -мысліць; зак., што. Абдумаць, абмеркаваць, узважыць. І раптам.. [Максім Астапавіч] пачаў бачыць, што ўсё тое, што ён толькі для самога… 1253 абмыты, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад абмыць. 2. у знач. прым. Чысты, вымыты. Нарэшце зноў выбліснула сонца — абмытае, зыркае. Новікаў. 1254 абмыцца, -мыюся, -мыешся, -мыецца; зак. Змыць з сябе гразь, пыл і пад. // Зрабіцца чыстым ад уздзеяння вады, дажджу і пад. (аб прадметах). Зямелька ўся Ўскалышацца,… 1255 абмыць, -мыю, -мыеш, -мые; зак., каго-што. 1. Змыць пыл, бруд і пад. Вясенні дождж сады абмыў, І цвет набрала вецце. Пушча. Прыўзняла [Кацярына жанчыну], абмыла… 1256 абмяжоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абмежавацца. 2. Зал. да абмяжоўваць. 1257 абмяжоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмежаваць. 1258 абмякаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмякнуць. 1259 абмяклы, -ая, -ае. 1. Які страціў цвёрдасць, пругкасць. Абмяклы ад вільгаці хлеб. 2. перан. Які стаў вялым, расслабленым. Пілот-механік, знаёмы Алегу, абмяклы,… 1260 абмякнуць, -ну, -неш, -не; пр. абмяк, -ла; зак. 1. Стаць мяккім, страціўшы пругкасць. Вопратка абмякла ад вільгаці. 2. перан. Зрабіцца вялым, расслабленым. Камендант…