221 акорванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акорваць—акарыць. 222 акорвацца, -аецца; незак. Зал. да акорваць. 223 акорваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акарыць. 224 акорд, -а, М -дзе. м. Гарманічнае спалучэнне некалькіх музычных гукаў. [Зынга] ціхенька бярэ на гармоні некалькі нясмелых акордаў. Чорны. Калі б тая радасць… 225 акордавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акорда. Акордавая музыка. 226 акордны, -ая, -ае. Які выконваецца, робіцца паводле дагавору; здзельны. Акордная заработная плата. Акордная работа. 227 акор'е, -я, н., зб. Разм. Кавалкі кары. 228 акоршчык, -а, м. Рабочы, які займаецца акорваннем. 229 акоршчыца, -ы, ж. Жан. да акоршчык. 230 акорына, -ы, ж. Разм. Кавалак кары. 231 акосак, -ска, м. Старая, з вузкім, зрэзаным палатном каса. На двары, чутно, Васілька клепле касу. Яму Маня знайшла недзе акосак, каб хапіла сілы пацягнуць яго… 232 акот, -у, М акоце, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акаціцца. 233 акоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акоўваць — акаваць. 234 акоўвацца, -аецца; незак. Зал. да акоўваць. 235 акоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акаваць. 236 акоўка, -і, ДМ -ўцы. ж. Тое. чым акаваны які-н. прадмет. Жалезная акоўка прыклада звонка ляснула, і адразу на боты пырснула кроў. Асіпенка. 237 акр, акра, м. Мера зямельнай плошчы ў Англіі і Паўночнай Амерыцы, роўная 4047 м2. [Англ. acre.] 238 акрабат, -а, М -баце, м. Умелы гімнаст; выканаўца складаных гімнастычных нумароў у цырку. Акрабат-комік. [Ад грэч. akrobateo — які падымаецца ўверх.] 239 акрабатка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да акрабат. 240 акрабатызм, -у, м. Спрыт, дасканаласць у выкананні гімнастычных практыкаванняў.