181 аклейшчыца, -ы, ж. Жан. да аклейшчык. 182 аклёпванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адклёпваць — адкляпаць. 183 аклікацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да аклікнуцца. 2. Зал. да аклікаць. 184 аклікаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аклікнуць. 185 аклікваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аклікнуць. 186 аклікнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Адазвацца, падаць голас. Смуглявы малады чалавек толькі ўсміхнуўся і аклікнуўся адным словам: — Здорава! Колас. 187 аклікнуць, -ну, -неш, -не; зак., каго. Назваць па імені, крыкнуць што-н. каму-н., каб звярнуць увагу, спыніць. Выйшла [дзяўчына] на ганак светлай, чароўнай Зарой… 188 акліматызаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акліматызаваць. 189 акліматызавацца, -зуюся, -зуешся, -зуецца; зак. Прыстасавацца да іншага клімату. — Шчыра кажучы, — загаварыў стары пасля моцнай зацяжкі, — на Сахаліне так акліматызаваўся,… 190 акліматызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак., каго-што. Прыстасаваць расліну, жывёліну да новага клімату, да новых жыццёвых умоў. [Ням. akklimatisieren.] 191 акліматызацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акліматызацыі. 192 акліматызацыя, -і, ж. Прыстасаванне да новых кліматычных і іншых жыццёвых умоў. 193 акліматызоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да акліматызавацца. 2. Зал. да акліматызоўваць. 194 акліматызоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акліматызаваць. 195 аклюзаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. Спец. Мець здольнасць паглынаць газы, рабіць аклюзію1. 196 аклюзія1, -і, ж. Спец. Паглынанне газаў расплаўленымі або цвёрдымі металамі. [Ад лац. occlusio — заключэнне.] 197 аклюзія2, -і, ж. Спец. Суадносіны зубоў верхняй і ніжняй сківіц у самкнутым стане; прыкус. [Ад лац. occlusio — заключэнне.] 198 акмеізм, -у, м. Мадэрнісцкая плынь у рускай літаратуры, якая ўзнікла ў 1912—1913 гг. і адстойвала прынцыпы “чыстага мастацтва”, індывідуалізм. [Ад грэч. akme… 199 акмеіст, -а, М -сце, м. Паслядоўнік акмеізму. 200 акмеістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж.. Жан. да акмеіст.