121 акванаўт, -а, М -ўце, м. Даследчык мора, які праводзіць назіранні пад вадой. 122 акванаўтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да акванаўт. 123 акванаўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Спец. Навука, якая займаецца вывучэннем магчымасцей доўгага знаходжання чалавека ў моры пад вадой. [Ад лац. aqua — вада і грэч. nautes… 124 акваплан, -а, м. Невялікі спартыўны плыт, які служыць для слізгацення спартсмена па вадзе на буксіры за самаходнымі суднамі. У .. [секцыі воднага спорту] дзесяткі… 125 акварыум, -а, м. 1. Штучны вадаём або шкляная пасудзіна для ўтрымання і гадоўлі рыб, водных жывёл і раслін. Марскі акварыум. 2. Збудаванне, спецыяльная ўстанова… 126 акварыуміст, -а, М -сце, м. Той, хто разводзіць акварыумных рыб. Таварыства акварыумістаў. 127 акварыумны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акварыума. Акварыумныя рыбы. 128 акварэліст, -а, М -сце, м. Мастак, які піша акварэллю. 129 акварэлістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да акварэліст. 130 акварэль, -і, ж. 1. Фарбы, якія разбаўляюцца вадой, а таксама жывапіс гэтымі фарбамі. Выконваць малюнкі акварэллю. Накіды акварэллю. 2. Карціна ці малюнак, напісаныя… 131 акварэльны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акварэлі. Акварэльны жывапіс. Акварэльны партрэт. Акварэльныя фарбы. 132 акваторыя, -і, ж. Участак воднай паверхні. Акваторыя порта. [Ад лац. agua — вада.] 133 акведук, -а, м. Збудаванне ў выглядзе моста, якое служыць для пераводу і падтрымкі водаправодных труб, арашальных і гідраэнергетычных каналаў цераз равы, цясніны,… 134 аквеціцца, аквеціцца; зак. Паэт. Убрацца, набыць прыемны выгляд, стаць прыгажэйшым; расквеціцца, расцвісці. 135 аквеціць, аквечу, аквеціш, аквеціць; зак., што. Паэт. Надаць каму-, чаму-н. прыгожы, прыемны выгляд пры дапамозе каго-, чаго-н. Не рассыплецца краса — Яна дажджом… 136 аквечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аквеціць. 137 аквечвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да аквеціцца. 2. Зал. да аквечваць. 138 аквечваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аквеціць. 139 аквілон, -у, м. Рэзкі паўночны вецер. [Лац. aquilonis.] 140 акенца, -а, н. Памянш. да акно; малое акно.