161 акіяналогія, -і, ж. Комплекс навук аб фізічных, хімічных, геалагічных і іншых працэсах і з'явах, якія адбываюцца ў Сусветным акіяне. Інстытут акіяналогіі Акадэміі… 162 акіянарый, -я, м. Вадаём, басейн, абсталяваны для ўтрымання марскіх жывёл і рыб з мэтай назірання за імі і правядзення розных даследаванняў. 163 акіянаўт, -а, М -ўце, м. Даследчык акіяна, які праводзіць назіранні пад вадой. 164 акіянічны, -ая, -ае. Спец. Які мае дачыненне да ўнутранага жыцця акіяна (у 1 знач.). Акіянічныя воды. Акіянічныя цячэнні. Акіянічны клімат. Акіянічныя адклады.… 165 акіянограф, -а, м. Спецыяліст у галіне акіянаграфіі. 166 акіянолаг, -а, ж. Спецыяліст у галіне акіяналогіі. 167 акіянскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да знешняга жыцця акіяна; такі, які павінен быць на акіяне. Акіянскі вал. Акіянскі флот. Акіянскае падарожжа. 168 аклад, -а, М -дзе, м. 1. Размер заработнай платы, устаноўлены ў адпаведнасці з пасадай работніка. 2. Тое, што і абклад (у 2 знач.). 169 акладзісты, -ая, -ае. Шырокі і густы (пра бараду). З барадой акладзістай Пуху лебядзінага Дзед-Мароз прыладзіўся Пад яе [ёлкі] галінамі. Васілёк. 170 акладка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Уст. Тое, што і вокладка. І кнігі з скрынкі выкідае [Алесь], І пад сталом іх растрасае, А ненавісныя “начаткі” Парваў па… 171 акладны, -ая, -ое. У выразах: акладны ліст гл. ліст2; акладныя даходы гл. даход; акладное страхаванне гл. страхаванне. 172 акладня, -і, ж. Тое, што і паліца (у 2 знач.). 173 аклеены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аклеіць. 174 аклеіць, аклею, аклеіш, аклеіць; зак., што. Тое, што і абклеіць. 175 аклейванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аклейваць — аклеіць. 176 аклейвацца, -аецца; незак. Зал. да аклейваць. 177 аклейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аклеіць. 178 аклейка, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аклейваць — аклеіць. 179 аклеймаваць, акляймую, акляймуеш, акляймуе; зак., каго-што. Паставіць кляймо на каго-, што-н. 180 аклейшчык, -а, м. Тое. што і абклейшчык.